Гэта традыцыйная рубрыка пра беларускія гаворкі «Багацце на карце». Нашы продкі ведалі, як сябе паводзіць у розных жыццёвых сітуацыях, таму маем актуальны напамін: паміраць збірайся, а жыта сей. Што б ні адбывалася, а сезон град нас сёлета, відаць, не міне. У сённяшнюю падборку трапілі назвы розных частак угоддзя каля дома ці лецішча, а таксама прылад працы. Акрамя таго, падрыхтавалі для вас бонус-карту.