7695
08 ноября 2022 в 9:00
Источник: Вольга Высоцкая, Вікторыя Голубева. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Пераклад на беларускую і з яе. 10 пытанняў, каб набіць руку

Источник: Вольга Высоцкая, Вікторыя Голубева. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Мінулы раз мы ўжо згадвалі, што ў нашай моўнай рубрыцы завяршаем тэматычны блок, прысвечаны спалучэнням з прыназоўнікамі. Мяркуем, у папярэдніх выпусках аддавалі досыць увагі таму, каб прадухіліць найбольш распаўсюджаныя памылкі. Не забывалі і на тое-сёе з рэдкіх маўленчых нюансаў. Паглядзіце, як засвоены матэрыял. Нават калі вы і прапусцілі шпаргалкі, у вас ёсць магчымасць праверыць сваё пачуццё мовы.

Сёння для абагульнення прапануем папрактыкавацца, перакладаючы з рускай на беларускую і наадварот. У паўсядзённым жыцці мы нярэдка сутыкаемся з сітуацыямі, калі патрабуецца такі моўны досвед. Таму ў разнастайных заданнях сабралі для вас найбольш ходкія і актуальныя выразы, якія, аднак, выклікаюць складанасці пры пераключэнні з адной мовы на іншую. Падрыхтаваліся да міні-выпрабавання? Тады наперад, за справу!

У вас ёсць нейкае цікавае моўнае пытанне, якое вы не можаце развязаць самастойна? Хочаце прапанаваць важную тэму для нашых выпускаў? Пішыце ў тэлеграм-бот, будзем улічваць вашы прапановы надалей.

Onlíner рекомендует
экран 6" E-Ink Carta, 758 x 1024, сенсорный, с подсветкой, память 8 Гб, карты памяти, Wi-Fi

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове