6587
10 октября 2022 в 14:00
Источник: Вольга Высоцкая, Вікторыя Голубева. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Страшэнны ці страшнейшы? Ступені параўнання прыметнікаў і 5 тыповых памылак

Источник: Вольга Высоцкая, Вікторыя Голубева. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Працягваем нашу моўную рубрыку для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Чарговы выпуск прысвечаны ступеням параўнання прыметнікаў. Як іх беспамылкова ўтвараць, што трэба помніць, каб не заблытацца ў падобных формах, — пра гэта і не толькі чытайце ў нашых шпаргалках.

Кожны дзень мы сутыкаемся з неабходнасцю параўноўваць асоб, прадметы і з'явы. Каб рабіць гэта правільна з моўнага пункту погляду, важна ўмець не толькі вызначаць адпаведную прымету, але і афармляць яе граматычна. Мы прааналізавалі найбольш пашыраныя і каварныя памылкі, каб засцерагчы ад іх аматараў беларускай мовы, а таксама наглядна адлюстравалі нюансы ўжывання ступеняў параўнання. Захоўвайце матэрыял і карыстайцеся на здароўе. А ў канцы вас, як звычайна, чакае тэст — папрактыкуйцеся і паўтарыце засвоенае.

Пры падрыхтоўцы выпуску мы выкарыстоўвалі, акрамя слоўнікаў, наступныя крыніцы:

  • «Даведнік па літаратурнай праўцы. Арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагічны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні» (П. Жаўняровіч);
  • «Культура мовы» (П. Сцяцко);
  • «Да свайго слова. Пытанні культуры мовы» (А. Каўрус);
  • «Жывая мова» (Ю. Бушлякоў).
Onlíner рекомендует
экран 6" E-Ink Carta, 758 x 1024, сенсорный, с подсветкой, память 8 Гб, карты памяти, Wi-Fi

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове