5903
28 марта 2022 в 14:30
Источник: Вольга Высоцкая. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Цямця, золівень, фяўра. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі

Источник: Вольга Высоцкая. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Гэта рубрыка пра беларускія гаворкі «Багацце на карце» (вось першыдругі, трэці выпуск). Сённяшняя публікацыя прысвечана характарыстыкам чалавека — паводле ўнутранага, эмацыянальнага стану, паводзін ды знешняга выгляду. Знаёмцеся са зместам карт і бярыце лексіку па-за іх межамі для папаўнення слоўнікавага запасу і паўсядзённага карыстання.

Трошкі «тэхнічнай» інфармацыі. Падабраны і адлюстраваны на карце найбольш адметныя ды цікавыя, на наш густ, слоўцы. Відавочна, гэта не навуковая праца, таму лексічныя адзінкі размяшчаюцца прыблізна — адсутнасць межаў раёнаў, абласцей ці груп гаворак паказвае на тое. Калі спатрэбіцца нешта ўдакладніць ці захочацца паглыбіцца ў тэму, можна скарыстацца той самай бібліятэкай, у якую мы заглядвалі падчас працы над выпускам.

Варта згадаць наш маштабны спецпраект, што выходзіў у 2019 годзе (раім паглядзець і пачытаць, калі прапусцілі, а вось тут — фінальны 28-хвілінны дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі»). Было зладжана чатыры экспедыцыі, апытана 19 інфармантаў — у выніку вы можаце даведацца пра лексічнае багацце беларускіх гаворак непасрэдна ад іх носьбітаў з усёй краіны і засведчыць сякія-такія змены ва ўжыванні слоў.


сухой корм, для взрослых, порода: мини (до 10 кг)/средняя (от 10 до 25 кг)/крупная (от 25 кг), пакет
сухой корм, для взрослых, порода: средняя (от 10 до 25 кг)/крупная (от 25 кг), пакет

«Onlíner па-беларуску» у Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове