5708
28 февраля 2022 в 16:00
Источник: Вольга Высоцкая. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Ядрана, тляна, лжа. Працягваем знаёміцца з беларускімі гаворкамі

Источник: Вольга Высоцкая. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Ці знойдзе час звычайны беларус, не звязаны з мовазнаўствам, на вывучэнне народных скарбаў, старанна сабраных навукоўцамі ў шматлікіх атласах гаворак і дыялектных слоўніках? Не такія ўжо мы аптымісты, каб станоўча адказаць на гэтае пытанне, таму перад вамі другі выпуск пазнавальнай рубрыкі «Багацце на карце» пра дыялекты.

Сёння, у апошні дзень зімы, вечная тэма — надвор’е.

Акрамя асноўнай мэты праекта — паказаць разнастайнасць народнага слова, асобная ўвага аддаецца нейтральным словам па-за межамі карт, каб не адпудзіць сучаснага чытача архаізмамі ці гістарызмамі і зрабіць публікацыі ў пэўным сэнсе карыснымі для папаўнення слоўнікавага запасу.

Трошкі «тэхнічнай» інфармацыі. Падабраны і адлюстраваны на карце найбольш адметныя ды цікавыя, на наш густ, слоўцы. Відавочна, гэта не навуковая праца, таму лексічныя адзінкі размяшчаюцца прыблізна — адсутнасць межаў раёнаў, абласцей ці груп гаворак паказвае на тое. Калі спатрэбіцца нешта ўдакладніць ці захочацца паглыбіцца ў тэму, можна скарыстацца той самай бібліятэкай, у якую мы заглядвалі падчас працы над выпускам.

Варта згадаць наш маштабны спецпраект, што выходзіў у 2019 годзе (раім паглядзець і пачытаць, калі прапусцілі, а вось тут — фінальны 28-хвілінны дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі»). Было зладжана чатыры экспедыцыі, апытана 19 інфармантаў — у выніку вы можаце даведацца пра лексічнае багацце беларускіх гаворак непасрэдна ад іх носьбітаў з усёй краіны і засведчыць сякія-такія змены ва ўжыванні слоў.


сухой корм, для взрослых, порода: мини (до 10 кг)/средняя (от 10 до 25 кг)/крупная (от 25 кг), пакет
сухой корм, для взрослых, порода: средняя (от 10 до 25 кг)/крупная (от 25 кг), пакет

«Onlíner па-беларуску» у Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове

Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ng@onliner.by