Нашы беларускія шпаргалкі зноў у эфіры! У мінулым годзе серыя выпускаў была прадстаўлена невялікімі тэматычнымі падборкамі лексікі з прыкладамі ўжывання (там можна знайсці словы і выразы для камунікацыі ў краме, кавярні, офісе, транспарце, у падарожжах і г. д.). У другім, так бы мовіць, сезоне праекта фармат трошкі змяняецца — мяркуем, словы ўспомнілі, можна і ўскладніць матэрыял.
Цяпер за мэту ставім сабе пашырыць уяўленне, як і з чаго складаецца прыгажосць і своеасаблівасць нашай мовы. Каб узбагаціць сваё маўленне і напоўніцу граматна карыстацца слоўнікавым запасам, варта авалодваць сінтаксічнымі канструкцыямі, правіламі адметнага спалучэння слоў ды ўзбагачацца ўстойлівымі выразамі, што не перакладаюцца паслоўна на іншыя мовы. Тады будзеце гучаць сапраўды «па-беларуску».
Некалькі выпускаў будзе прысвечана тэме кіравання. Магчыма, на першы погляд выглядае складана, але ж на самой справе структура даволі простая. Зверху падаецца агульная формула, далей — прыклад і ніжэй параўнанне з рускай мовай — для нагляднасці і лёгкага ўспрымання. Сёння першая частка выразаў з прыназоўнікам «на». Захоўвайце і карыстайцеся.
Пры падрыхтоўцы выпуску мы выкарыстоўвалі, акрамя слоўнікаў, наступныя крыніцы:
Згадаем пра наш нядаўні праект «Багацце на карце» пра беларускія гаворкі (выпуск першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты).
«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка