«Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса, Што палясоўшчыкам служыў? На Пуцявішчы, у Панаса, Ён там ля лазні блізка жыў». Гэтыя радкі невялікай паэмы «Тарас на Парнасе» цудоўна ведаюць некалькі пакаленняў беларусаў. Яе некалі перапісвалі ад рукі, вучылі на памяць у школах, пераказвалі і рабілі па ёй тэатральныя пастаноўкі. Доўгі час многія лічылі гэты жартаўлівы твор ананімным, народным, і толькі ў 1970-х спецыялісты вызначылі, што ў яго ёсць сапраўдны аўтар — былы прыгонны селянін Канстанцін Вераніцын.