126 гадоў таму з'явіўся на свет Марк Шагал — самы вядомы мастак, які нараджаўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У пэўны час ён вымушаны быў пакінуць радзіму. Але ніколі ў думках, ва ўспамінах не пакідаў улюбёны Віцебск, які ў стракатых фарбах, магічных сюжэтах ажываў на ягоных карцінах. Пра жыццё Шагала напісана шмат. Сёння мы не будзем перапісваць біяграфію творцы, а прапануем вам праверыць веды праз тэст.