4700
04 июля 2022 в 12:00
Источник: Вольга Высоцкая, Вікторыя Голубева. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Дамовіцца на сустрэчу ці дамовіцца аб сустрэчы? Беларускія шпаргалкі вяртаюцца

Источник: Вольга Высоцкая, Вікторыя Голубева. Ілюстрацыі: Валерыя Седлюкоўская

Нашы беларускія шпаргалкі зноў у эфіры! У мінулым годзе серыя выпускаў была прадстаўлена невялікімі тэматычнымі падборкамі лексікі з прыкладамі ўжывання (там можна знайсці словы і выразы для камунікацыі ў краме, кавярні, офісе, транспарце, у падарожжах і г. д.). У другім, так бы мовіць, сезоне праекта фармат трошкі змяняецца — мяркуем, словы ўспомнілі, можна і ўскладніць матэрыял.

Цяпер за мэту ставім сабе пашырыць уяўленне, як і з чаго складаецца прыгажосць і своеасаблівасць нашай мовы. Каб узбагаціць сваё маўленне і напоўніцу граматна карыстацца слоўнікавым запасам, варта авалодваць сінтаксічнымі канструкцыямі, правіламі адметнага спалучэння слоў ды ўзбагачацца ўстойлівымі выразамі, што не перакладаюцца паслоўна на іншыя мовы. Тады будзеце гучаць сапраўды «па-беларуску».

Некалькі выпускаў будзе прысвечана тэме кіравання. Магчыма, на першы погляд выглядае складана, але ж на самой справе структура даволі простая. Зверху падаецца агульная формула, далей — прыклад і ніжэй параўнанне з рускай мовай — для нагляднасці і лёгкага ўспрымання. Сёння першая частка выразаў з прыназоўнікам «на». Захоўвайце і карыстайцеся.

Пры падрыхтоўцы выпуску мы выкарыстоўвалі, акрамя слоўнікаў, наступныя крыніцы:

  • «Беларуская мова» (Ф. Янкоўскі);
  • «Беларускія прыназоўнікі і іх аналагі. Граматыка рэальнага ўжывання. Матэрыялы да слоўніка» (М. Канюшкевіч);
  • «Жывая мова» (Ю. Бушлякоў);
  • «Даведнік па літаратурнай праўцы. Арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагічны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні» (П. Жаўняровіч).

Згадаем пра наш нядаўні праект «Багацце на карце» пра беларускія гаворкі (выпуск першыдругітрэцічацвёртыпяты, шосты).

Onlíner рекомендует
влажная уборка, Mi Home/Яндекс Алиса, мощность 45 Вт, сила всасывания 4000 Па, пылесборник 0.3 л, с турбощеткой (неразборная), навигация: контактный бампер, лидар, датчики перепада высоты, план нескольких этажей
Выбор покупателей
Onlíner рекомендует
влажная уборка, Mi Home, мощность 55 Вт, сила всасывания 4000 Па, пылесборник 0.45 л, с турбощеткой (разборная), навигация: контактный бампер, лидар, камера TOF (3D), датчики перепада высоты, план нескольких этажей
Onlíner рекомендует
влажная уборка, Mi Home/Яндекс Алиса, мощность 40 Вт, сила всасывания 2500 Па, пылесборник 0.6 л, с турбощеткой (разборная), навигация: контактный бампер, камера VSLAM, датчики перепада высоты

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка