Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, хто хоча гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робіць: бянтэжыцца або думае, што пасля школы ўсё цалкам забылася. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.
Кожны выпуск — гэта невялікая тэматычная падборка лексікі з прыкладамі ўжывання і некаторымі заўвагамі. Пачынаецца сезон утульных хатніх вечароў, таму сёння і эпізод атрымаўся такі самы: успамінаем назвы рэчаў, якія акружаюць нас дома, тут жа вы знойдзеце і слоўцы для вырашэння побытавых спраў. Матэрыял узгоднены з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Карыстайцеся на здароўе.
Гэтым разам раім паслухаць верш Sweet home, няхай вас не бянтэжыць англійская назва — ён на беларускай мове. Памятайма, што ўдасканаленню маўлення спрыяюць гутаркі з дасведчанымі размоўцамі, а таксама нашы падкасты, фільмы ды песні.
pen-centre.by · Марыя Мартысевіч - Sweet home
Папярэднія выпускі:
Калі вы прагнеце палепшыць пісьмовую мову, раім карыстацца нашым артыкулам «Як пісаць па-беларуску правільна: спасылкі і парады».
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка