Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, хто хоча гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робіць: бянтэжыцца або думае, што пасля школы ўсё цалкам забылася. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.
Кожны выпуск — гэта невялікая тэматычная падборка лексікі з прыкладамі ўжывання і некаторымі заўвагамі. Сёння, у апошнюю нядзелю гэтага лета, успомнім словы і выразы, якія часта ўжываюцца ў офісе, таксама не забыліся мы і на інтэрнэт-камунікацыю. Матэрыял узгоднены з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Карыстайцеся на здароўе.
Гэтым разам раім паглядзець мультфільм «Душа» ў беларускай агучцы. Памятайма, што ўдасканаленню маўлення спрыяюць гутаркі з дасведчанымі размоўцамі, а таксама нашы падкасты, фільмы ды песні.
Папярэднія выпускі: як вітацца і развітвацца; вымярэнне часу ў рамках гадзіны, тыдня, года; падказкі па камунікацыі ў кавярнях, тосты; вандроўкі, адпачынак на прыродзе; паездкі ў гарадскім грамадскім транспарце і на сваім аўто, яго абслугоўванне; купля, камунікацыя ў крамах і пры дастаўцы; спецвыпуск пра катоў — прыказкі, прымаўкі, параўнанні.
Калі вы прагнеце палепшыць пісьмовую мову, раім карыстацца нашым артыкулам «Як пісаць па-беларуску правільна: спасылкі і парады».
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка