Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, хто хоча гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робіць: бянтэжыцца або думае, што пасля школы ўсё цалкам забылася. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.
Кожны выпуск — гэта невялікая тэматычная падборка лексікі з прыкладамі ўжывання і некаторымі заўвагамі. Сённяшняя шпаргалка на гарачую тэму — адпачынак (сёлета пераважна ў межах Беларусі). Падабралі для вас словы і выразы, якія могуць спатрэбіцца падчас вандровак ды экскурсій, актыўнага адпачынку, а таксама на пікніку. Матэрыял узгоднены з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Карыстайцеся на здароўе.
Гэтым разам раім паслухаць радыёспектакль па апавяданні Уладзіміра Караткевіча «Сіняя-сіняя». Калі такі фармат вам не падыходзіць, вось тут знойдзеце электронную версію твора. Памятайма, што ўдасканаленню маўлення спрыяюць гутаркі з дасведчанымі размоўцамі, а таксама беларускія падкасты, фільмы ды песні.
Папярэднія выпускі: як вітацца і развітвацца; вымярэнне часу ў рамках гадзіны, тыдня, года; падказкі па камунікацыі ў кавярнях, тосты.
Калі вы прагнеце палепшыць пісьмовую мову, раім карыстацца нашым артыкулам «Як пісаць па-беларуску правільна: спасылкі і парады».
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка