Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, якія хочуць гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робяць: бянтэжацца або думаюць, што пасля школы ўсё цалкам забыліся. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.
Кожны выпуск — гэта невялікая тэматычная падборка лексікі з прыкладамі ўжывання і некаторымі заўвагамі. Сённяшняя шпаргалка пра вымярэнне часу — у рамках гадзіны, тыдня, года. Матэрыял узгоднены з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Карыстайцеся на здароўе.
Сёння раім вам паслухаць медытатыўную кампазіцыю гурта «Троіца» — «Зіма з летам». Памятайма, што ўдасканаленню маўлення спрыяюць гутаркі з дасведчанымі размоўцамі, а таксама беларускія падкасты, фільмы ды песні.
Папярэднія выпускі:
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка