Сёння зноў незвычайны выпуск нашых традыцыйных шпаргалак (мы не змаглі абысці ўвагай адно цікавае восеньскае свята). Прапануем пазнаёміцца з некаторымі ўстойлівымі народнымі выразамі і параўнаннямі — тым, што робіць наша маўленне больш багатым, яскравым і адметным.
Тэма выбрана невыпадкова: у другую нядзелю верасня адзначаецца Сусветны дзень жураўля, таму перад вамі невялікая падборка прыказак, прымавак і параўнанняў, прысвечаных птушкам. Запамінайце трапныя выразы і карыстайцеся імі пры нагодзе.
Пры падрыхтоўцы былі выкарыстаны выданні: «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем», «Слоўнік беларускіх народных параўнанняў».
Гэтым разам раім паслухаць казку «Дзед і журавель». Памятайма, што ўдасканаленню маўлення спрыяюць гутаркі з дасведчанымі размоўцамі, а таксама беларускія падкасты, фільмы ды песні.
Папярэднія выпускі:
Калі вы прагнеце палепшыць пісьмовую мову, раім карыстацца нашым артыкулам «Як пісаць па-беларуску правільна: спасылкі і парады».
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка