Сучасная беларуская літаратура — гэта найперш Святлана Алексіевіч, Андрусь Горват, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч. Прынамсі, гэтыя прозвішчы мы часта сустракаем у прэсе. А хто яшчэ? Аглядальнікі Onliner склалі дзясятку пісьменнікаў, без якіх цяжка ўявіць беларускую літаратуру сёння. Спыніліся на тых імёнах, якія рэдка трапляюць у навіны, але чые кнігі вартыя ўвагі.