«Не трэба казаць, што праз 10 гадоў усе дыялекты вымруць, — трэба іх папулярызаваць», — вырашылі трое жыхароў Брэста і зрабілі праект Dialects. Запісы пакуль што ёсць толькі па Брэсцкай вобласці, але арганізатары заклікаюць усіх браць у рукі дыктафон і пісаць гаворку сваіх родных з розных вёсачак і гарадоў.