Днямі выйшаў з друку дадатковы наклад навукова-папулярнай кнігі «Як гавораць беларусы», пра якую Onlíner пісаў у чэрвені. Дый не проста пісаў, а нават зняў пра яе дакументальны фільм, у якім аўтар Вадзім Шклярык і мастачка Надзея Леановіч расказваюць пра асаблівасці працы над выданнем. У стужку ўключаны таксама ўнікальныя кадры з тыпаграфіі, на якіх паказаны працэс друкавання кнігі.
Читать на OnlínerПрыгожа аформленае выданне пра беларускую мову аказалася даволі запатрабаваным, таму мінскае выдавецтва «Тэхналогія» прыняло рашэнне дадрукаваць наклад, каб кніга трапіла да яшчэ большай колькасці чытачоў. З нядаўняга часу выданне зноў можна набыць у інтэрнэт-краме Onlíner Prime:
Нагадаем, што ў кнізе даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова і што адметнага ёсць у гаворках Беларусі. Да прыкладу, у выданні вы знойдзеце адказы на пытанні, што такое ганавíцы і мя́тлушка, дзе ў нас гавораць мухá і куры́ца і якіх беларусаў раней называлі сакунамі.
У дадатак да паказальных прыкладаў на старонках кнігі змешчаны QR-коды са спасылкамі на адпаведныя карты з «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» і «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак». У якасці ж ілюстрацый выкарыстаны выявы архітэктурных славутасцей Беларусі.
«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя вiктарыны, тэсты для аматараў вандровак i тэксты на роднай мове
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка