Усiм не хопiць. «Луч» паказаў калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную беларускім пісьменнікам

Автор: Андрей Рудь
UPD
22 055
16 февраля 2023 в 11:21

Як мы памятаем, 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы і рэспубліканская дыктоўка. Але ж не толькі. У гэты дзень Мінскі гадзіннікавы завод распачне продаж лімітаванай калекцыі механічных гадзіннікаў «Мова». Глядзіце, якая прыгажосць.

Читать на Onlíner

Вытворцы кажуць, што на гэта іх натхнілі Янка Брыль, Максім Танк ды Пятрусь Броўка: «Кожны з іх на ўласным прыкладзе паказаў, наколькі велічна можа гучаць беларуская мова і як прыгожа яна можа выглядаць на паперы».

Сімвалам беларускасці ў дадзеным выпадку абралі літару «ў», якую кожны з пералічаных пісьменнікаў пісаў своеасабліва. Яна і адлюстравана на цыферблатах.

У калекцыі тры мадэлі ўнісекс-гадзіннікаў, кожная па 70 экзэмпляраў. Выкарыстаны фірмовы механізм «Луча» 1801.1, корпус — сталёвы нержавеючы, шкло — мінеральнае. Скураны раменьчык — асаблівая дэталь, на кожным размешчаны ціснёны аўтограф пісьменніка.

Пятрусь Броўка

(Выявы можна гартаць.)


Максім Танк
Янка Брыль
Продаж пачнецца 21 лютага. Кошт — 359 рублёў.

Дапоўнена

Усе гадзiннікi прададзены па перадзамове. Сёння ж завод паведамiў: «24 гадзіны — столькі спатрэбілася, каб прадаць усю калекцыю».

29", рама 20", горный, сталь Hi-ten, вилка амортизационная с ходом 80 мм (сталь Hi-ten), трансмиссия 21 скор. (3х7), переключатели: задний Microshift/передний Microshift, тормоз дисковый механический, вес 18 кг

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак і тэксты на роднай мове

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш телэграм-бот. Гэта ананімна і хутка