Правер сябе. Прызначана дата нацыянальнай дыктоўкi па беларускай мове

 
7708
06 февраля 2023 в 17:38
Автор: Андрей Рудь. Фото: Александр Ружечка
Автор: Андрей Рудь. Фото: Александр Ружечка

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Не толькі ў нас, ва ўсіх, хто яе яшчэ не страціў, — уведзены ЮНЕСКА ў 1999 годзе. У гэты дзень наш Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ладзіць Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове. Распавядаем, што, дзе, калі і як паўдзельнічаць.

Усё будзе адбывацца анлайн. 21 лютага ў 13:00 уключыцца трансляцыя на YouTube-канале ўстановы, а таксама ў Zoom. Акрамя таго, плануецца прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё. Доўжыцца яна будзе адну гадзіну.

Каб узяць удзел, трэба да 20 лютага зарэгістравацца на сайце інстытута. Пасля вы атрымаеце па электроннай пошце бланк, які можаце раздрукаваць і пісаць дыктоўку на ім.

За некалькі дзён да мерапрыемства вам прыйдзе больш падрабязная інструкцыя пра спосабы далучэння да дыктоўкі.

Усім удзельнікам будуць выдадзены сертыфікаты.

50x160 см, МДФ, прямоугольная форма, установка настенная, белый
интерьерное кресло, сиденье: ткань, каркас: металл, серый

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя вiктарыны, тэсты для аматараў вандровак i тэксты на роднай мове