Да снежня месцаў няма. У мінскім музеі праводзяць вечаровыя спатканні — на іх сапраўдны ажыятаж

 
1104
26 сентября 2024 в 13:20
Автор: Тарас Щирый. Фото: instagram.com/maria_tarazevich/reels/
Автор: Тарас Щирый. Фото: instagram.com/maria_tarazevich/reels/

Зладзіць рамантычнае спатканне ў Мінску можна не толькі ў рэстаране ці кавярні, але і ў самым сапраўдным музеі. Блогер Марыя Таразевіч нядаўна распавяла, што ў музеі Петруся Броўкі праводзяць самыя сапраўдныя спатканні. Onlíner пагутарыў з супрацоўнікам музея, даведаўся, колькі каштуе правесці рамантык у кватэры з гісторыяй і ці ёсць попыт на такі незвычайны варыянт.

Літаратурны музей Петруся Броўкі знаходзіцца ў доме Свянцыцкага на вуліцы Карла Маркса, 30. Яго пабудавалі больш за стагоддзе таму. У розныя часы ў гэтай чатырохпавярхоўцы жылі вядомыя палітычныя дзеячы БССР Мікалай Галадзед, Панцеляймон Панамарэнка, Аляксандр Чарвякоў, пісьменнік Цішка Гартны. Народны паэт Пятрусь Броўка пасяліўся тут у 1951-м і пражыў 29 гадоў. Пасля ягонай смерці ў кватэры творцы адчынілі музей. Гэта, дарэчы, адзіны музей-кватэра ў Мінску.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Музей Петруся Броўкі (@museum.brouka)

— Упершыню фармат [спатканняў] з'явіўся ў 2017 годзе. І не як паслуга, а як акцыя, прымеркаваная да 14 лютага. Мы праводзілі конкурсы ў сацыяльных сетках: пары выкладвалі свае рамантычныя фотаздымкі з вершамі Броўкі, мы абіралі пераможцу — таго, хто меў магчымасць правесці вечар усіх закаханых з гарбатай ва ўтульным пакойчыку з відам на праспект у нашым музеі. Але попыт стаў вельмі вялікім, і мы гады два таму вырашылі зрабіць падобны фармат афіцыйнай паслугай, каб чалавек у любы момант мог яе замовіць, — кажа Дарыя, навуковы супрацоўнік музея.

Як усё адбываецца? Музей працуе да 19:00. Пасля, калі на вечар ёсць адпаведны запіс, прыходзіць пара. Для наведнікаў праводзяць невялічкую рамантычную экскурсію, падчас якой распавядаюць пра асабістае і сямейнае жыццё Петруся Броўкі і ягонай жонкі Алены, паказваюць дадатковыя экспанаты з фондаў музея накшталт касметыкі і ўпрыгажэнняў, што належалі сужонцы пісьменніка.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Мария Таразевич | Редактор | Эстетика (@maria_tarazevich)

Пасля гасцей праводзяць у дальні пакой  з французскімі вокнамі і відам на праспект  і частуюць гарбатай. Пры жаданні можна замовіць ці прынесці з сабой дэсерты. Ужываць алкаголь тут забаронена, таму ад віна і шампанскага прыйдзецца адмовіцца. Праводзіць час у фармаце спаткання ў музеі можна да 23:00. Увесь гэты час у музеі знаходзіцца супрацоўнік, да якога ў любы момант можна звярнуцца па дапамогу: папрасіць плед ці задаць пытанне.

Каштуе рамантычнае спатканне 60 рублёў.

Як нам паведамілі ў музеі, падобныя сустрэчы карыстаюцца попытам і да канца восені амаль усе вечары занятыя.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Музей Петруся Броўкі (@museum.brouka)

— Спатканне замаўляюць даволі часта, але, як вы разумееце, інтарэс ідзе хвалямі. Прыходзіць блогер, запісвае ролік — і попыт павялічваецца. Напрыклад, зараз усё распісана ўжо да снежня, і так ужо не ў першы раз. Аднак потым можа быць спад распавядаюць у музеі.

Хто замаўляе спатканні? Гэта людзі рознага ўзросту і інтарэсаў. Суразмоўніца прыгадвае, як аднойчы на спатканне прыйшлі людзі сталага веку, і з боку гэта выглядала даволі міла.

— Часам прыходзяць сапраўды апантаныя і зацікаўленыя нашай культурай людзі, а часам бываюць тыя, хто проста жадае цікава правесці час. Калі чалавек кажа, што няшмат ведае пра Петруся Броўку ці беларускую літаратуру, мы ж якраз дзеля гэтага і праводзім экскурсію. І звычайна людзі вельмі задаволеныя ведамі, якія атрымліваюць,  паведамляе Дарыя.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро