Беларусы пераклалі «Гары Потэра» на родную мову. Дзе набыць кнігу?

 
5656
26 ноября 2019 в 18:03
Источник: Таццяна Ашуркевіч
Источник: Таццяна Ашуркевіч

Здаецца, гэта свята для ўсіх беларускіх потэраманаў. 14 снежня ў выдавецтве «Янушкевіч» выходзіць пераклад кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень». На беларускую мову пераклад зрабіла Алена Пятровіч, кніга з'явіцца ў вокладцы амерыканскага мастака Браяна Сэлзніка. Продаж сусветнага бестселера стартуе ў мінскай кнігарні «Светач». Затым кніга з’явіцца ў іншых кнігарнях па ўсёй краіне.

— Сэлзнік здолеў цудоўна перадаць свет Гары Потэра ў чорна-белай гаме, вытрыманай у стылістыцы сярэднявечных гравюр, — расказаў Андрэй Янушкевіч, дырэктар беларускага выдавецтва. — Як прызнаўся сам мастак, ён трапіў у свет персанажаў Роўлінг даволі позна, але здолеў стаць часткай гэтай чароўнай прасторы. Дарэчы, мы свядома адышлі ад дзіцячага, «мульцяшнага» вобразу вокладкі, аддаўшы перавагу выяве, якая будзе пасаваць густам як дзяцей, так і дарослага пакалення.

Выдавецтва будзе прасоўваць кнігу пад слоганам «Варта п(е)рачытаць. На роднай мове».

«Гары Потэр і філасофскі камень» — першы раман з культавай серыі Дж. К. Роўлінг, якая налічвае сем кніг. У ім расказваецца пра дзесяцігадовага хлопчыка з чароўнымі здольнасцямі. І з гэтага пачынаюцца неймаверныя прыгоды Гары і яго сяброў. Па-англійску першую кнігу пра Гары Потэра выдалі ў 1997 годзе.

Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!