«Вёска, яна не звонку, а ўнутры». Піліп Беспамылковы выпусціў новы дзёрзкі кліп пра беларусаў

 
14 718
01 ноября 2018 в 11:36
Автор: Настасья Занько. Фото: скрыншот відэа
Автор: Настасья Занько. Фото: скрыншот відэа

На гэты раз Піліп Беспамылковы вырашыў раскрыць душу кожнага беларуса. Агаліць, так бы мовіць, усё самае таемнае, што ёсць у кожным, але ў чым складана прызнацца часта нават самому сабе. Эксцэнтрычна, палка і з гумарам Піліп расказвае пра ўсіх нас.

— Гэты год аб'яўлены годам малой радзімы, таму прыйшла ідэя запісаць менавіта такі трэк, — распавядае Піліп. — Я сам нарадзіўся ў Мінску, але ў дзяцінстве амаль кожнае лета праводзіў у вёсцы, таму я добра ведаю, як пасвіць кароў, капаць бульбу, рыхтаваць сена і яшчэ шмат чаго. Я вельмі люблю сваю вёску Беразуйкі, якая знаходзіцца ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Па словах Піліпа, нягледзячы на тое, што тэкст песні і кліп маюць гумарыстычнае адценне, тэма сваёй малой радзімы — вельмі сур'ёзная.

— Я адмыслова зрабіў гэта, каб згуляць на кантрасце. Кліп — гэта заклік не забываць тыя месцы, дзе ў кожнага з нас ёсць (ці, на жаль, ужо толькі былі) свае карані, — кажа спявак. — Як вы лічыце, гэта сапраўды праблема — вёска ўнутры? Я ўвогуле не лічу, што гэта праблема. Свая вёска жыве ў кожным з нас, нават калі чалавек ніколі і не бываў у вёсцы. Гэта наша гістарычная асаблівасць. І гэта добра.

Нагадаем, раней Піліп Беспамылковы зняў кліп пра тое, як правільна пісаць «Беларусь» ці «Белоруссия», а таксама прадставіў кліп «Мова» — песню пра статус роднай мовы, яе будучыню і прычыны яе любіць. А таксама «Мы любім бульбу» — дастаткова пікантны і смешны ролік пра любоў беларуса да бульбачкі.

Турыстычныя навігатары ў каталозе Onliner.by

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!