«Мы не проста зямля паміж Расіяй і Польшчай». Піліп Беспамылковы ставіць кропку ў пытанні: Беларусь ці «Белоруссия»?

 
18 717
17 мая 2018 в 11:04
Автор: Александр Чернухо
Автор: Александр Чернухо

Беларускі персанаж Піліп Беспамылковы працягвае ствараць нацыянальны прадукт. Сёння альтэр-эга былога футбаліста і Ironman Юры Юрчанкі прадстаўляе на Onliner.by новы кліп пад назвай «Беларусь». У гэтым відэа Піліп ставіць кропку ў пытанні: Беларусь ці «Белоруссия»?

— Прыйшоў час паставiць кропкi над «i» ў гэтым пытаннi. Сказана было ўжо шмат чаго, але сiтуацыя не мяняецца. Спадзяюся, што клiп паспрыяе знiкненню гэтай бязглуздзiцы, — кажа Піліп. — Пераканаць людзей можна, гэта не так складана. Было б жаданне. Добра ведаю гэта на ўласным прыкладзе. 

Па сюжэце Піліп глядзіць тэлевізар і бачыць на шэрагу тэлеканалаў, як Беларусь называюць «Белоруссией». Ён злуецца і вырашае перавучыць тэлевядучых. Сцэнарый, як і заўсёды, напісаў сам Піліп. Пасля абмеркаваў яго з камандай, якая здымала відэа, і прыняў канчатковы варыянт.

— Колькi каштаваў клiп? Тое, што iдзе ад сэрца, не мае кошту, — кажа Юра Юрчанка. — А планы ў Пiлiпа грандыёзныя. Але пакуль агучваць не буду, сачыце за навiнамi.

Нагадаем, раней Піліп Беспамылковы прадставіў кліп «Мова» — песню пра статус роднай мовы, яе будучыню і прычыны яе любіць. А таксама «Мы любім бульбу» — дастаткова пікантны і смешны ролік пра любоў беларуса да бульбачкі.

Турыстычныя навігатары ў каталозе Onliner.by

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!