Беларуская мова насычана цікавымі і сакавітымі словамі. Многія з іх мы сустракалі ў мастацкай літаратуры і на школьных занятках, а сёння прапануем вам папрактыкавацца ў перакладзе. Ах, дарэчы, карцінкі ў тэсце маюць выключна ілюстрацыйны характар — ніякіх падказак. Пачынаем!
Читать на OnlínerБольш моўных віктарын i тэстаў — у нашым тэлеграм-канале «Onliner па-беларуску». Падпісвайцеся, каб не прапусціць нічога цікавага.
Адзін з лепшых спосабаў паляпшаць моўныя навыкі — шмат слухаць. З кіно гэты спосаб таксама працуе, асабліва калі выбіраць камерныя дыялогавыя драмы, дзе ўся напруга і інтрыга крыюцца дзесьці паміж сказаных галоўнымі героямі фраз, якія яшчэ трэба паспець пачуць і правільна зразумець. Мабыць, узорны прыклад такога фільма — класічны судовы трылер «12 раз’юшаных мужчын», які распавядае пра зачыненых у адным пакоі прысяжных, якія вырашаюць лёс абвінавачанага ў забойстве хлопца.
Гэтае кіно не састарваецца ўжо амаль 70 гадоў, а таксама ўвесь гэты час трапляе ў разнастайныя спісы лепшых фільмаў у гісторыі, пераздымаецца па ўсім свеце і паважліва парадыруецца ў поп-культуры. Але так было далёка не заўжды. «12 раз’юшаных мужчын» — шэдэўр, які па-сапраўднаму раскрыўся з цягам часу.
Сцэнарыст Рэджынальд Роўз напісаў «12 раз’юшаных мужчын», грунтуючыся на ўласным досведзе працы прысяжным у судзе. У 1950-х, праўда, сціплыя драмы мала цікавілі гледачоў: кінематограф толькі-толькі стаў каляровым, усім хацелася глядзець нешта яркае і відовішчнае. Як малады рэжысёр-дэбютант Сідні Люмет ні выварочваўся, ствараючы з дапамогай розных аб'ектываў клаўстрафобную атмасферу і ставячы бранябойныя дыялогі, занятых месцаў у кіназалах гэта не дадало.
Але «12 раз’юшаных мужчын», зрэшты, цікавей раскрываецца менавіта пры хатнім праглядзе. Так больш шанцаў адчуць сябе трынаццатым героем фільма, які нароўні з астатнімі пранікаецца аргументамі адзінага неабыякавага ўдзельніка працэсу.
Вялікую калекцыю фільмаў у беларускай агучцы шукайце на VOKA.
«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак і тэксты на роднай мове
Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ng@onliner.by