Тым часам выпускі рубрыкі «Беларускія шпаргалкі» працягваюцца. Мова, і асабліва жывая гаворка, не можа абыходзіцца без пабочных слоў ці канструкцый, якія дапамагаюць пазначаць крыніцу паведамлення, выказваць свае адносіны да нейкіх падзей, афармляць і структураваць думкі, а таксама запаўняць непазбежныя паўзы. Само сабой, злоўжываць такімі сродкамі не варта, але і без іх, здараецца, выказванню нестае важных сэнсавых акцэнтаў.
Читать на OnlínerУсе правілы адносна гэтых слоў і канструкцый мы не размяшчалі на картках, але, калі вам цікава, можаце азнаёміцца з імі ў тэксце.
Напэўна, многія яшчэ са школьных часоў памятаюць, што пабочныя словы і канструкцыі заўсёды аддзяляюцца коскамі (бывае, дарэчы, што можна выкарыстаць і працяжнікі — калі ёсць падставы для лагічнага або інтанацыйнага падкрэслівання). Коска патрэбна ў тым ліку тады, калі згаданыя канструкцыі сустракаюцца ў сказе і ідуць адна за адной; калі пабочнае слова стаіць пасля злучніка (злучальнага слова).
То-бок, паставіўшы коскі, у большасці выпадкаў вы не памыліцеся.
А цяпер пра некаторыя нюансы. У выпадках кшталту «а значыцца», «а наадварот», «а інакш кажучы» пасля злучніка «а» можа не ставіцца коска (калі ўтвараецца цэласнае спалучэнне і выкінуць пабочнае слова не атрымаецца, бо страціцца сэнс сказа); таксама не разрываюцца з пабочным словам узмацняльная часціца «і», іншыя часціцы, якія стаяць пасля пабочнага слова («і сапраўды», «пэўна ж»).
Часам можна пабачыць і неадасобленыя пабочныя словы/канструкцыі. У такіх выпадках яны трапляюць у склад іншых адасобленых канструкцый/членаў і знаходзяцца ў пачатку або ў канцы такіх зваротаў («Узімку догляд за архідэямі, безумоўна цеплалюбнымі, ускладняецца»; «У цемры Віця, паслізнуўшыся на лядку няйначай, шлёпнуўся на спіну»).
Таму што такія словы могуць не толькі выступаць у якасці пабочных, але і выконваць іншыя функцыі — напрыклад, выказнікаў (як словы «можа», «здаецца», «відаць» і інш.), акалічнасцей (двайныя агенты — гэта «магчыма», «нарэшце», «дарэчы», «наогул», «сапраўды» і інш.), злучнікаў («аднак», «у прыватнасці» і інш.). На прыкладах будзе больш зразумела:
Пры падрыхтоўцы выпуску мы выкарыстоўвалі наступныя крыніцы:
«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка