Купалаўскі тэатр упершыню прадставіць сусветны паказ легендарнай «Паўлінкі»

Автор: Дарья Спевак. Фото: А1
3809
24 марта 2020 в 11:34

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, самы папулярны спектакль Беларусі «Паўлінка» будзе трансліравацца ў прамым эфіры. Сацыяльны праект падтрыманы генеральным партнёрам 100-га сезона найстарэйшага тэатра краіны — кампаніяй А1.

Читать на Onlíner

Жыхары Беларусі, прадстаўнікі нашай дыяспары за мяжой і беларусы, якія знаходзяцца ў іншых краінах, могуць пазнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню. І ўсе зацікаўленыя.

— Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў, — распавялі ў кампаніі А1.

Паглядзець спектакль можна ў мабільным дадатку VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету без аўтарызацыі. Таксама будуць даступныя субтытры на рускай мове. Паказ пачнецца ў 19:00.

Хроніка каронавіруса ў Беларусі і свеце. Усе галоўныя навіны і артыкулы тут

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!