«Паляцеў убок станік, я выдатны настаўнік!» Піліп Беспамылковы вяртаецца з правакацыйным БДСМ-кліпам

Автор: Александр Чернухо
6737
29 апреля 2019 в 11:42

Беларускі персанаж Піліп Беспамылковы працягвае ствараць нацыянальны прадукт. Сёння альтэр-эга былога футбаліста і Ironman Юры Юрчанкі прадстаўляе на Onliner новы кліп пад назвай «Дз, Дж, г, ч» — гэта правакацыйнае відэа пра тое, як вывучыць беларускую мову.

Читать на Onlíner

— Кліп здымалі ў звычайнай кватэры. Рэжысёрам быў я, таксама я сам займаўся мантажом. Тата і мама — гэта прафесійныя акцёры тэатра. Ствараць нешта з такімі людзьмі — безупыннае задавальненне! Галоўная гераіня відэа — мая сяброўка, — распавядае Юры Юрчанка. — Спадзяюся, што кліп стане чарговым крокам у развіцці мовы. Мова — гэта не толькі падручнікі і ўрокі ў школе. На мове можна абмяркоўваць усе магчымыя тэмы і ўздымаць пытанні, якія звязаны з усімі сферамі жыцця. І яшчэ: мова — гэта модна. Размаўляйце на мове штодня, а калі дрэнна яе ведаеце, тады Піліп ужо ідзе да вас.

Нагадаем, раней Піліп Беспамылковы прадставіў кліп «Мова» — песню пра статус роднай мовы, яе будучыню і прычыны яе любіць. А таксама «Мы любім бульбу» — дастаткова пікантны і смешны ролік пра любоў беларуса да бульбачкі.

разрешения видеосъемки: 4K, матрица CMOS, 14.2 Мп, сжатие XAVC/AVCHD/MPEG-4 (MP4), носитель: карта памяти, объектив F2.8-4.5, экран 3.5"
Нет в наличии