21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Часу на падрыхтоўку застаецца няшмат, прапануем пачаць ужо сёння. Прайдзіце наш невялікі тэст, падумайце дзве хвіліны па-беларуску! Пасля абмяркуйце — таксама на мове. Так і ўцягнецеся!
Читать на OnlínerЗ 18 па 24 лютага ў Беларусі пройдзе Тыдзень роднай мовы. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае ўсіх, хто любіць беларускую мову, правесці гэтыя сем дзён па-беларуску.
Міжнародны дзень роднай мовы — штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята — захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!