«Хавайся ў бульбу», «От ужо дзе!»: выразы на беларускай мове, якія падабаюцца чытачам Onlíner

 
UPD
12 801
21 февраля 2025 в 15:42

Два дні таму беларусы захапілі сацсетку Threads, дзе запусцілі цікавы флэшмоб. Калі прапусцілі, расказваем: карыстальнікі публікавалі фразы сваіх бабуль і дзядуль, якія памятаюць з дзяцінства. Таксама пакідалі ўвогуле ўстойлівыя выразы, якія ведае кожны (ці амаль кожны) беларус. Аб'ядноўвалі гэта адзінай формай падачы, маўляў, вось так кажуць беларусы.

Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, мы прапанавалі падзяліцца любімымі фразамі чытачам Onlíner. Нам даслалі шмат цікавостак: і ўлюбёных слоў, і выразаў.  Дзякуй кожнаму, хто адказваў!

Вось наш суб’ектыўны топ:

  • Усеагульная млявасць i абыякавасць да жыцця

  • Які куст, такія і парасткі

  • От ужо дзе!  (Выраз незадаволенасцi.)

  • Бачылі вочы, што бралі рукі

  • Каб цябе падняло ды не апусцiла

  • Слабы як чай

  • Прычапiўся як сляпы да плоту

  • Пераначуем — болей пачуем!

  • Каб цябе ваўкi забралi

  • Каб цябе качка затаптала

  • Добра думай — добра будзе

  • Мікіта тузае (казала мая прапрабабуля, калі нехта ікаў)

  • З печы, з долу — усе да столу

  • Ні села, ні пала, захацела баба сала

  • Хавайся ў бульбу

  • Слухай мяне, бяда не міне

  • Спiць як пшанiцу прадаўшы

  • Абы што і збоку банцік

  • Гарыць сарай — гары і хата

Чытайце таксама:

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш телэграм-бот. Гэта ананімна і хутка