Ірына, філолаг па адукацыі, заўсёды захаплялася беларускай культурай і творчасцю Уладзіміра Караткевіча. У пэўны момант дзяўчына расчаравалася ў рамантычных стасунках і перастала верыць, што сустрэне свайго чалавека, які будзе гэтак жа любіць беларускую мову, Караткевіча і вэнджаную скумбрыю. Усё змянілася 26 лістапада 2022 года, у дзень нараджэння беларускага класіка, дзякуючы творчасці каторага Ірына сустрэла свайго будучага мужа. Сёння мы зноў згадваем Уладзіміра Сямёнавіча і дзелімся з вамі асаблівай гісторыяй кахання.
Антон і Ірына — звычайныя маладыя беларусы. Хлопец працуе менеджарам па продажы запчастак тэхнікі ў Мінску, дзяўчына была адміністратарам кавярні ў Ваўкавыску. Напэўна, шляхі маладзёнаў так бы і не перасекліся, калі б не шчаслівы выпадак і не Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч.
— Я вырашыла крыху выйсці з зоны камфорту, паказацца тварам і расказаць, як мне падабаецца Гервасій Выліваха (літаратурны персанаж Караткевіча з «Ладдзі роспачы». — Заўв. Onlíner) за сваю прагу да жыцця і нязломнасць духу нават у цяжкія хвіліны, — кажа Ірына.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
У жыцці Антона Караткевіч з’явіўся ў школе. Як і Уладзімір Сямёнавіч, хлопец родам з Оршы і нават вучыўся ў той жа самай школе, якая цяпер носіць імя пісьменніка. Таму партрэт беларускага класіка з дзяцінства быў перад вачыма Антона. З падручнікаў мы прывыклі бачыць Караткевіча мужчынам сталага ўзросту, але аднойчы Антону трапіўся фотаздымак пісьменніка ў маладосці, і хлопцу падалося, што яны нечым падобныя.
— Я падумаў, што ў такой прыгожай беларускамоўнай дзяўчыны дакладна ёсць хлопец, але вырашыў напісаць. А раптам пашанцуе? Я ж нічога не губляю. Хоць былі думкі, што Іра можа нават не адказаць нічога, — успамінае Антон.
Хлопцу пашанцавала, і паўтара месяца маладыя людзі перапісваліся ды сазвоньваліся з раніцы да вечара. Антон дасылаў уласныя вершы, яны разам абмяркоўвалі жыццёвыя пытанні і ў сур’ёзна-жартаўлівым тоне абралі прыгожую дату для вяселля — 07.07.2023. Пад Новы год Антон сюрпрызам перадаў падарунак для Ірыны: цукеркі, паштоўку з віншаваннем, ліст, шкарпэткі і шар на ялінку з выявай Караткевіча з кацянятамі.
На выхадных у студзені Антон упершыню прыехаў у Ваўкавыск на спатканне. Замест кветак малады чалавек прывёз вэнджаную скумбрыю ў падарункавым пакунку. Першыя хвіліны сустрэчы пара проста стаяла і моўчкі абдымалася — так дамовіліся загадзя. Пасля Ірына павяла Антона карміць сваімі фірмовымі сырнікамі ды паказваць горад.
— Паміж намі не ўзнікла няёмкасці, як бывае пры першых сустрэчах. Ён расшпіліў куртку, а я абняла яго, каб грэць пад ёй рукі. Мы так стаялі хвілін 20, і мне пахла родным чалавекам. Я была ў захапленні, што ў маім жыцці з'явіўся чалавек, з якім падчас першай сустрэчы можна бясконца гутарыць, у абдымку пад сцюдзёным ветрам шпацыраваць па Шведскай гары, есці сырнікі і чытаць беларускія казкі, — працягвае дзяўчына.
— Я не думаў, што сапраўды буду рабіць прапанову, але за цэлы дзень, праведзены разам, зразумеў, што яна менавіта той чалавек, якога я хачу бачыць побач. Вырашыў, што лепей зрабіць і, калі што, потым пашкадаваць пра гэта, чым не зрабіць, — дадае хлопец.
Праз два тыдні маладыя паехалі да бацькоў Антона ў Оршу — знаёміцца і святкаваць ягоны дзень нараджэння. Знаёмства прайшло добра, і Антон прапанаваў Ірыне пагуляць па горадзе, нягледзячы на мароз і вецер.
Пара апынулася на аршанскім замчышчы, Антон папрасіў Ірыну зняць яго на тэлефон і пачаў чытаць верш. За аснову ён узяў адзін з вершаў Караткевіча, да якога дапісаў свае слупкі. Так сталася, што першы пярсцёнак быў крыху меншым, чым трэба. Гэтым разам малады чалавек дастаў яшчэ адзін пярсцёнак, ужо патрэбнага памеру.
— У трыццаць гадоў ужо няма часу хадзіць вакол. Бачыш, што тваё, — значыцца, трэба браць, — кажа дзяўчына.
Падчас першай паездкі ў Воршу закаханыя наведалі і музей Уладзіміра Караткевіча.
Спачатку Ірына вырашыла пакінуць сваё дзявочае прозвішча, бо не хацела траціць час на замену дакументаў. Але калі маладыя паехалі на Браслаўшчыну знаёміцца з бацькамі Ірыны, то, праязджаючы праз вёску пад назвай Шыбекі (а менавіта такое прозвішча мае Антон), захацелі сфатаграфавацца побач з указальнікам. Пасля, гледзячы на фота, Ірына пачала сумнявацца наконт свайго рашэння.
Калі падчас цырымоніі Ірына абвясціла, што будзе браць прозвішча мужа, Антон не паверыў і падумаў, што гэта проста фармальнасць.
— Я стаўлю подпіс і кажу: «Ты бачыш, што я тваё прозвішча ўзяла?» Тыркаю яму ў пасведчанне, ён глядзіць і не разумее, — усміхаецца дзяўчына.
Вебинар «Инвестиции в России для белорусов: налоги и что важно знать», 27 ноября, 19:00 (онлайн)
«Айгенис» — единственная в Беларуси инвестиционная компания с полным набором лицензий для работы в Беларуси и России, которая предоставляет доступ к Московской бирже (МОЕХ) и обладает экспертизой в двух странах. Тема вебинара — ключевые вопросы налогообложения:
• ставки для акций, облигаций и других инструментов;
• разница при зачислении доходов на брокерские и банковские счета;
• как избежать двойного налогообложения и правильно оформить документы.
Спикеры: Вероника Санкович, замдиректора по экономике и инвестициям «Айгенис» РБ; Сергей Гришко, финансовый советник «Айгенис» РФ, трейдер, инвестор с портфелем свыше 20 млрд рублей; Ирина Клезович, налоговый эксперт с 25-летним опытом, аудитор, ООО «ВГМ Консалт».
Регистрируйтесь по ссылке.
«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя вiктарыны, тэсты для аматараў вандровак i тэксты на роднай мове
Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ga@onliner.by