Прапануем вам папрактыкавацца і праверыць, як добра вы ведаеце літаратурныя нормы. Мы пастараліся выбраць найбольш ужывальную лексіку, у якой могуць узнікнуць сумненні пры пастаноўцы націскаў. Такі фармат, вядома, дазваляе змясціць нямнога слоў, але, калі заданні прыйдуцца вам даспадобы, — зробім працяг.
Шмат якія пытанні мы ўзялі з нашага тэлеграм-канала «Onlíner па-беларуску». Падпісвайцеся, там яшчэ больш моўных тэстаў, а таксама віктарыны для аматараў вандровак па нашай краіне і тэксты на роднай мове.