Мы працягваем цыкл публікацый аб побытавай гісторыі беларусаў. На мінулым тыдні выйшла першая частка гісторыі сексу нашых продкаў: аб тым, як яны гаварылі пра секс, і аб заканадаўчым рэгуляванні палавых адносін. Гэтым разам распавядзём пра сексуальнае выхаванне дзяцей і падлеткаў, заляцанні да незамужніх дзяўчат і секс да шлюбу, а таксама пра ўспрыманне гомасексуальных стасункаў.
Вельмі дрэнна. Чаму? На гэта ўплываў аспект містыфікаванасці жанчыны і яе прыроды.
— Асацыяцыя наступная. Адкуль бяруцца дзеці? З жанчыны. А гэта азначае, што яны прыходзяць са свету нябожчыкаў, а пасля туды ж і сыходзяць. То-бок быццам у жанчыне змешчаны гэты свет нябожчыкаў. Гэта назіраецца ў фальклоры шмат якіх краін, не толькі Беларусі, — адзначае Дар’я. — Калі дзяўчына пазбавілася цнатлівасці да шлюбу ці ўвогуле вядзе незразумелы лад жыцця, тады з яе павыпаўзаюць усялякія чэрці і будуць гуляць па ўсёй вёсцы — наклічуць смерць на кароў і іншы скот ды на ўраджай. Здаецца, што тваё цела — твая асабістая справа, але ж не, ты нясеш грамадскую небяспеку сваімі распуснымі дашлюбнымі паводзінамі!
Такія дзяўчыны цярпелі булінг з боку грамадскасці, але ж, паводле гісторыкаў, адказнасць у будучыні неслі іх бацькі.
— Калі незамужняя дзяўчына 19—20 гадоў раптам зацяжарыла, абвінавачвалі ў гэтым яе бацькоў: маўляў, як вы маглі такую дарослую дзеўку так доўга не выдаваць замуж?! А на хлопцаў у гэтым кантэксце ўвагі ніхто не звяртаў: прывітанне патрыярхальнаму грамадству.
Гэты працэс успрымалі несур’ёзна — як прышпіл і дурасць. Маўляў, нейкае падлеткавае — смешнае і бязглуздае — глупства. Але ж сярод сялян да мастурбацыі не ставіліся як да нейкага вялікага граху.
— Афіцыйная пазіцыя царквы ўвогуле забараняла ўсё, акрамя сексу ў паставе «жанчына знізу» — усё астатняе лічылася грэшным. Але ж у нас царква не мела вельмі вялікага аўтарытэту ў гэтым плане — магчыма, пад уплывам шматканфесійнасці. Напрыклад, каталіцкая царква нешта забараняла, а мусульманская не звяртала на гэта ўвагі — такія былі дысанансы.
Адчуванне, што ніякіх. Існавалі народныя метады кшталту папіць менструальнай крыві — але ж, зразумела, ніякага эфекту гэта не мела. Вялікай праблемай у нашых продкаў была дзіцячая смяротнасць, калі забівалі немаўлят, якія нарадзіліся па-за шлюбам. Гэта адбывалася даволі часта, хаця і прадугледжвала крымінальную адказнасць паводле закону.
— Але ж наконт кантрацэпцыі. Складваецца ўражанне, што нашы продкі нават не ведалі пра перапынены палавы акт, — са здзіўленнем адзначае Дар’я і дадае, што ў гарадах першыя кантрацэптывы пачалі з’яўляцца ў пачатку ХХ стагоддзя. — Гэта былі прэзерватывы, а таксама для іх нават прадавалі спецыяльныя футлярчыкі, якія маскіраваліся пад кішэнныя гадзіннікі.
Ад непажаданай цяжарнасці, адзначае Дар’я, сялянкі спрабавалі пазбавіцца ўсялякімі народнымі метадамі.
— Справакаваць выкідыш, моцна перавязваючы жывот, скакаць з вышыні, цягаць цяжар і г. д. Пры гэтым такія аборты ў часы Расійскай імперыі таксама лічыліся крымінальным злачынствам. Нават калі нейкія працэдуры праводзілі медработнікі, у турму адпраўлялі і жанчыну, і медыка.
Але ж такія сітуацыі, здаецца, не мелі масавага характару, — мы добра ведаем, што ў мінулым жанчыны нараджалі шмат дзяцей і для аборту былі свае прычыны: цяжарнасць да шлюбу або па-за ім, адсутнасць магчымасці пракарміць і вырасціць дзіця.
Сяляне маглі ні разу ў жыцці не схадзіць да ніводнага ўрача, а ў шляхты і гарадскіх вярхоў заўсёды былі сямейныя ўніверсальныя дактары.
— Улічваючы, што на той час не было Міжнароднай класіфікацыі захворванняў, існавала шмат траўнікаў і лячэбнікаў — такіх вясёлых кніжачак. Напрыклад, у 1588 годзе з польскай на рускую мову была перакладзена адна з такіх, дзе раілі лячыць венералагічныя захворванні маззю на аснове... ртуці. Толькі пасля ўжо людзі зразумелі, што гэта атрута.
На той час дыягнаставаць нейкае захворванне было вельмі складана — пацыенты і дактары ведалі пра гэта толькі пасля праяўлення відавочных сімптомаў (боляў або высыпак на целе).
— З высокай доляй верагоднасці можна меркаваць, што венерычныя захворванні сустракаліся вельмі часта. Прастытуцыя квітнела, кантрацэптываў не было, сярод салдат было вельмі папулярным завітаць у прыдарожны бардэль...
Лячэнне шырокіх сялянскіх мас (увогуле, не толькі адносна рэпрадуктыўнага здароўя) стала магчымым ужо з прыходам савецкай улады.
Сексуальная «адукацыя» пачыналася з самага нараджэння. Нованароджаную дзяўчынку трэба было загарнуць у татавы порткі, а хлопчыка — у маміну сарочку (споднюю кашулю). Навошта? Каб у будучыні яны карысталіся поспехам у супрацьлеглага полу. Гаворка ідзе пра часы ВКЛ.
— Да гадоў шасці-васьмі ўвогуле ніхто не звяртаў увагі на гендэрную ідэнтычнасць хлопчыкаў і дзяўчынак. Да гэтага ўзросту дзеці бегалі ў аднолькавых сарочках. Мы ж ведаем, што ў беларускай мове словы «дзіця» і «немаўля» адносяцца да ніякага роду.
Калі дзеці ўжо дасягалі шасці- і васьмігадовага ўзросту, дзяўчынак пачыналі апранаць у спаднічкі, а хлопчыкаў — у штонікі. Таксама ў побыце пачыналася раздзяленне на жаночыя і мужчынскія справы (шыццё, будоўля і да т. п.).
— Таксама дзіцячыя гульні ўжо падзяляліся сярод дзяўчынак і хлопчыкаў: першыя, напрыклад, гулялі ў лялек, другія біліся палкамі, — адзначае Дар’я. — Прыкладна каля чатырнаццацігадовага ўзросту гэтыя гульні заканчваліся — моладзь брала шлюбы. Да таго ж лічылася, што чалавек спачатку павінен дасягнуць пэўнага ўзроўню сталасці: умець весці гаспадарку, псіхалагічна быць падрыхтаваным да шлюбных зносін.
Але ж нельга казаць, што да шлюбу зусім не было ніякай эротыкі і існавалі толькі забароны. Напрыклад, у вёсках сярод моладзі карысталася папулярнасцю калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», добра вядомая сярод фалькларыстаў.
— Моладзь збіралася ў якой-небудзь карчме (бо бацькі адмаўляліся прымаць у сваёй хаце ўсю гэтую «распусту»), дзяліліся на групы паводле гендэрнай прыналежнасці, абіралі сабе найбольш сімпатычную пару і нібыта жаніліся. Сэнс быў у тым, што хлопцы бегалі за дзяўчатамі, тыя збягалі і смяяліся, а будучыя «жаніхі» спрабавалі іх абняць. Гэткая рэпетыцыя будучага вяселля. Цікава і тое, што пасля такой гульні «жаніх» суправаджаў сваю абранніцу да хаты, мог спакойна застацца ў яе дома на ноч і ночыць з ёю ў ложку (без сексуальных кантактаў, проста спаць побач).
Да гэтага ставіліся як да неабходнага аспекту сацыялізацыі: дзяўчына павінна была вучыцца мець зносіны з хлопцамі.
У ВКЛ яны заканадаўча забараняліся, але дакладных сведчанняў пра такія судовыя справы знайсці не атрымалася. Больш інфармацыі ёсць пра гомасексуальныя стасункі і іх заканадаўчае рэгуляванне ў савецкі перыяд.
— У 1934 годзе ў Крымінальны кодэкс СССР быў уведзены артыкул 154 аб мужаложстве. У яго першай частцы гаварылі пра забарону добраахвотных гомасексуальных адносін (пакаранне — ад 3 да 5 гадоў пазбаўлення волі), а ў другой — недобраахвотных (ад 5 да 8 гадоў зняволення). Пасля рэформы кодэкса ў 1960 годзе гэты артыкул атрымаў нумар 121, а тэрміны крыху змяніліся: за добраахвотныя гомасексуальныя адносіны пагражала да пяці гадоў пазбаўлення волі. То-бок прынцыповай розніцы паміж згвалтаваннем і добраахвотнымі аднаполымі стасункамі ў заканадаўстве не было.
Пры падрыхтоўцы публікацыі былі выкарыстаны наступныя крыніцы інфармацыі:
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка
Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ng@onliner.by