Беларусы запусцілі марафон агучвання сказаў на роднай мове. Да праекта далучылася ўжо больш за 3000 дыктараў

 
1681
01 июля 2021 в 14:34
Автор: Татьяна Ошуркевич
Автор: Татьяна Ошуркевич

Нагадаем, прыкладна тыдзень таму мы пісалі пра праект, які запусцілі беларусы. Гаворка ішла пра марафон агучвання сказаў на роднай мове. Што ж пра рэзультаты можна пачуць цяпер? Прыблізна 3000 чалавек агучылі дзясяткі тысяч беларускіх сказаў, і першае значнае дасягненне — мінімум у 100 гадзін, патрэбныя для працы сістэм распазнавання, быў пераадолены ўсяго за пяць дзён.

Палова сказаў з усіх моваў, што агучваюцца штодзённа на Common Voice, — беларускія. І яшчэ ёсць час, каб далучыцца, перад тым як дадзеныя стануць даступнымі для спампоўкі. За гэты час трэба назбіраць як мага больш галасоў беларусаў.

Марафон сабраў 130 гадзін за 7 дзён, а таксама больш за 3000 дыктараў.

Нагадаем, каманда праекта say.by «Мова прафесіі» пры падтрымцы адкрытых да супрацоўніцтва арганізацый і валанцёраў актывізавалі беларускую мову ў сусветным праекце Mozilla Common Voice і абвясцілі пра пачатак агучвання невялікіх сказаў.

Удзельнічаць у самім «марафоне» даволі проста і займальна:

  1. Трэба зайсці на сайт mova.pro (дзе можна пабачыць некаторыя парады, а таксама апошнюю статыстыку).
  2. Націснуць на спасылку «Ахвяруй свой голас беларускай мове тут».
  3. Пачаць агучваць або праслухоўваць сказы іншых людзей.

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка