В троллейбусах Могилева появятся произведения молодых авторов, сообщает портал mycity.by. Продолжат проект «Поэзия в метро» Янина Осипцова, Алла Ерошенко и Алесь Снег.
По словам координатора общественной кампании «Будзьма беларусамі!» Юрия Стукалова, уже с 31 августа стихотворения появятся на троллейбусных маршрутах №2, 4, 5.
«Гэта серыя праекта прысвечана Дню беларускага пісьменства, — рассказывает Юрий Стукалов. — Пасля першай серыі праекта маладыя магілёўцы актыўна адгукнуліся і прапанавалі свае вершы. Праект стане творчай пляцоўкай для маладых магілёўскіх паэтаў».
Янина Осипцова живет в Могилеве, регулярно участвует в литературных встречах. Перед вами избранные стихотворения молодой поэтессы.
Амаль кахаю
А я яго амаль кахаю….
Зрабіць нічога не магу…
Ад позірку яго я таю…
Але ня ведаю чаму….
Як быццам спецыяльна
Раблю сабе балюча.
І стрымліваю думкі,
Абы не пра яго былі
А я яго амаль кахаю…
Хачу заўжды ягонай быць
Ды толькі немагчыма гэта.
Баюся я яго згубіць…
Ці адчуваеш ты, мае пачуцьці.
Баюся я табе сказаць.
А я цябе амаль кахаю…
Хачу і далей так кахаць…
Бывай
А ты ўсё маўчыш,
Як цябе і няма…
Надакучыла гэта чаканьне.
Ты мне кажаш увесь час:
«Я кахаю…»
Але, што мне сказаць у адказ?
Я ня веру ўжо ў твае словы даўно,
Хоць гучаць яны вельмі праўдзіва.
Ды сказаць можа кожны,
А вось даказаць….
Даказаць, толькі той, хто кахае.
Магчыма, калісьці нешта было,
Можа, нават якіясь пачуцьці.
Але час не шкадуе,
Але час не чакае.
І спадзеву на вечна
Не можа і быць.
Табе
Табе…
У першую нашу сустрэчу
Ты быў так далёка
Ты быў у другім сьвеце.
Як зоркі і месяц,
Як мары і мроі…
Ты быў у тым прасторы,
Далёкім прасторы.
Гады праляцелі
І вось я ўбачыла зноўку цябе.
Ты вельмі прыгожы, ты родны мне.
Божа! І я закахалася проста ў цябе.
А можа я гэта прыдумала?
Ды не…
У тваім позірку столькі жыцьця.
Твае жарты заўсёды цікавыя…
Так, я закахалася!!!!!!
Алесь Снег — молодой поэт, который со своими стихотворениями часто выступает на музыкальных концертах в разных городах: Минске, Львове, Бобруйске, Барановичах. Читал свои стихи на одной сцене с группами Amaroka, «Фiолет», Recha, ZnaRoсk.
* * *
Тваё цела для мяне
Нібы коўзанка,
Я так лёгка па ім
З'язджаю,
Уніз,
Да самых пальцаў,
што на нагах,
Ты засынаеш
чарговы раз
у маіх руках.
Ты навучылася мяняць цяпло
маіх пальцаў на прахладу сваіх
далонняў,
І прасоўваць думкі праз скроні,
А я навучыўся з роварам быць
асьцярожным,
і ведаеш, у нашым небе заўжды
можна
хаваць цяпло
адно аднаго.
Мне падабаецца як ты «кіруеш»
у трамваі,
І пальцамі кранаць твае вусны,
Табе не здаецца, што мы вечнасць
ствараем,
Трапляючы за агульныя сны!?
Морам
Ты помніш што неба ад нас хацела?
Каб мы і далей хавалі душы ў цела
Пацалункамі нашымі цеснымі
Памяняць усё вакол месцамі
Цяпер ты на зямлі
бачыш зоры
Пісталет
да затвора
Мы ўзлятаем
уніз
На дно мора
ліфтам.
Плітам
Забудоваў
Новых раёнаў
Маршруты трох гарадоў
Празрыстым
Морам зноў
Праз Рыс ТЫ
Пэрсанаж маіх сноў
Гукі, паўзы,
Жэсты шэптам
Рукі,
Што адчуваюць
Сэрцаў рухі
Грукі
Што не спыняюць
По-дых
Уз-дых - і
Уз-дых-і
Я дзесьці бачыў
усё гэта
Як ў імгненні
выбухаюць планеты
Я дзесьці бачыў
усё гэта
Я дзесьці бачыў
Ле-та
Я дзесь-ці
Я дзе ты
Планеты
Выбахуюць планеты
Ты на зямлі бачыш зоры
Мы ўзлятаем на дно мора
Маам, я лячу
Значыць ты расьцеш
Уніз, на дно, у палёце
Нібы ў самалёце
Рукі-
Плаў-нікі
Твае валасы
Л’юцца дажджом
Набраць больш
Паветра
Ў грудзі
Мы — вузел.
Мы будзем!
Цесны пацалунак завіс
Ты і ты-тры на біс.
Уявіце
Уявіце мятны да дрыжыкаў вецер,
Уявіце нас, нібы мы дзеці.
Уявіце, калі б мы пілі паветра,
Пасьля новага заўжды вяртаецца рэтра.
Уявіце ў гадзіне 30 хвілін,
і некалькі тыдняў цягнуўся бы фільм.
Уявіце адну дзяржаву ў сьвеце
Адна Беларусь на пустой планеце.
Уявіце, калі б сэрца было не адно,
Уявіце Нас у чорна-белым кіно,
На жыцьцё б хапала хвіліны адной,
Паспрабуй і на сэкунду стань мной!
Неба пад скурай (Уявіце-2)
Мы так любім рабіць усё здуру
Апраўдваючы гэта тым, што жыццё адно
Давай зашыем наша неба пад скуру
Абмалюем цені і прыгнем у вакно
Давай ствараць промнямі месяц
Каб ноч памянялася з днём
Давай спынімся і на лік дзесяць
Прыгнем у ванну, не з вадой, а агнём
Давай хлусіць усім, акрамя маёй коткі
Яна будзе мурлыкаць нібы давярае
Давай з лэптопаў выдалім нашыя фоткі
Каб іншым падалося, што мы не кахаем
Давай аголімся і з валасоў зробім світар
Затым яго ў музэй падорым
Давай завядзем адзін на двох твітар
А нашыя імёны надамо зорам
Невядомы фінал гэтай дзіўнай гульні
Што будзе з намі і кім станемся мы!?