Арсенію дзесяць гадоў, ён любіць сваю родную вёску, коз, цяля, брата, кнігі і смачна есці. А яшчэ любіць здымаць пра гэта ролікі ў TikTok, у якіх размаўляе на чыстай беларускай мове. Ну а дзясяткі тысяч задаволеных гледачоў, у сваю чаргу, вельмі любяць Арсенія. Прапануем усцешыцца з яго і вам.
Читать на OnlínerУ цэнтры кожнага роліка немудрагелісты, але мілы і душэўны сюжэт пра жыццё ў глыбінцы. Арсеній паказвае, як распаліць печ, як накарміць цялятак або самастойна прыгатаваць дранікі і халаднік. На выхадзе мы маем, верагодна, самы-самы беларускі блог у інтэрнэце.
Ствараць ролікі Арсенію, мяркуючы па ўсім, дапамагае старэйшы брат, які часта выступае аператарам. А тата хлопчыка працуе ў кацельні, якая ацяпляе школу і дзіцячы садок. Адзін з самых папулярных ролікаў на канале якраз пра тое, як хлопчык адносіць тату «ссабойку» (што можа быць яшчэ больш па-беларуску?) проста на працу.
А вось вам ASMR-агляд мотаблока. Калі б у той самай Bentley былі локці — яны былі б пакусаныя да крыві.
У каментарыях пад ролікамі Арсенія адбываецца сінхроннае выказванне гонару на тэму таго, як жа крута быць беларусам, і падзякі хлопчыку за тое, што ён усім пра гэта нагадвае.
Есть о чем рассказать? Пишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро