Хлопчык вядзе папулярны TikTok на беларускай мове пра жыццё ў вёсцы. Вучыць карміць коз, распальваць печ і гатаваць дранікі

 
1466
29 января 2024 в 18:57
Источник: Саша Маниту
Источник: Саша Маниту

Арсенію дзесяць гадоў, ён любіць сваю родную вёску, коз, цяля, брата, кнігі і смачна есці. А яшчэ любіць здымаць пра гэта ролікі ў TikTok, у якіх размаўляе на чыстай беларускай мове. Ну а дзясяткі тысяч задаволеных гледачоў, у сваю чаргу, вельмі любяць Арсенія. Прапануем усцешыцца з яго і вам.

У цэнтры кожнага роліка немудрагелісты, але мілы і душэўны сюжэт пра жыццё ў глыбінцы. Арсеній паказвае, як распаліць печ, як накарміць цялятак або самастойна прыгатаваць дранікі і халаднік. На выхадзе мы маем, верагодна, самы-самы беларускі блог у інтэрнэце.

@arsenchik.belarus прыйшоў час пазнаёміцца! #беларусь#беларускіцікток#беларускаямова♬ Love Is Beautifully Painful (Ghost Duet Version) - Darkrose

@arsenchik.belarus а вы ўмееце распальваць печ? #беларускітыкток#пабеларуску#беларусь♬ Christmas song "Let's decorate" - 3KTrack

@arsenchik.belarus крыху хварэў апошнім часам, таму доўга не здымаў новыя відэа #беларускітыкток#халаднік#беларускаякухня#пабеларуску♬ Aesthetic - Tollan Kim

Ствараць ролікі Арсенію, мяркуючы па ўсім, дапамагае старэйшы брат, які часта выступае аператарам. А тата хлопчыка працуе ў кацельні, якая ацяпляе школу і дзіцячы садок. Адзін з самых папулярных ролікаў на канале якраз пра тое, як хлопчык адносіць тату «ссабойку» (што можа быць яшчэ больш па-беларуску?) проста на працу.

@arsenchik.belarusпра што зняць наступнае відэа?♬ Belonging - Muted

А вось вам ASMR-агляд мотаблока. Калі б у той самай Bentley былі локці — яны былі б пакусаныя да крыві.

@arsenchik.belarus я зрабіў правільны выбар! #беларусь#беларускітыкток#мотоблок♬ оригинальный звук - arsenchik.belarus

У каментарыях пад ролікамі Арсенія адбываецца сінхроннае выказванне гонару на тэму таго, як жа крута быць беларусам, і падзякі хлопчыку за тое, што ён усім пра гэта нагадвае. 

Есть о чем рассказать? Пишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро