Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вялікдзень. Наш рэпартаж з глыбінкі

Автор: Тарас Щирый. Фото: Максім Маліноўскі
479
16 апреля 2023 в 13:40
Ослепительные скидки в Каталоге Onlíner

Сёння праваслаўныя адзначаюць галоўнае хрысціянскае свята — Вялікдзень. Гэтым разам на начное набажэнства мы з'ездзілі ў стары гарадок Зембін і ўбачылі, як Уваскрэсенне Хрыстова святкуюць у мясцовай царкве Святога Архангела Міхаіла.

Читать на Onlíner

Сярод людзей часам узнікае блытаніна: якое свята трэба лічыць галоўным — Каляды ці Пасху? Аднак, як нам растлумачылі, з царкоўнага пункту гледжання ўсё вызначана дакладна, і вось чаму.

— У праваслаўнай царкве Вялікдзень з'яўляецца галоўным святам. І ў царкоўным песнапенні, якое выконваецца ў гэтыя дні, нават ёсць словы, што падкрэсліваюць ягоную значнасць: «Праздников Праздник и торжество есть торжеств», — кажа протаіерэй Ігар Васько, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы. — Падчас Вялікадня мы святкуем Уваскрэсенне Хрыстова — перамогу Ісуса над смерцю. Аднак святкуем не толькі таму, што Хрыстос уваскрос. Мы радуемся і верым у тое, што Ён і нам падарыў вечнае жыццё. Гэта і было выкананнем місіі Хрыста. Пасха вянчае сабой усе астатнія падзеі зямнога шляху Госпада.

У Зембіне (аграгарадок у Барысаўскім раёне), куды мы накіраваліся на рэпартаж, у свой час былі два прыгожыя старадаўнія храмы — каталіцкі і праваслаўны, аднак абодва разбурылі. Касцёл адбудаваць было немагчыма, а вось храм Святога Архангела Міхаіла ў 2014 годзе аднавілі, і ў ім зноўку пачалі праводзіць богаслужэнні. Што цікава, адрадзілі царкву ў тым ліку дзякуючы высілкам барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ. Трэнерскі штаб і гульцы час ад часу наведваюць святыню перад матчамі.



Ігар Васько падкрэслівае, што галоўны складнік Пасхі — духоўны. Таму на свята — уначы ці раніцай у гарадскім храме — верніку варта наведаць богаслужэнне, па магчымасці прычасціцца, а пасля гэтага можна сядаць з сям'ёй за святочны, застаўлены любімымі стравамі стол.

— Велікодны стол — гэта, дарэчы, таксама вельмі важны момант. Ён аб'ядноўвае і збірае разам блізкіх, якія сустракаюцца на свята. Але каб не нашкодзіць арганізму пасля посту, што завяршыўся напярэдадні, паводзіць сябе за сталом таксама трэба акуратна, — дадае Ігар Васько.


 Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро