Кругаварот прыгажосці ў прыродзе: зіма ў «Нарачанскім»

Источник: Андрэй Рудзь. Фото: Аляксандр Ружачка. Пераклад: Вiкторыя Голубева
926
20 декабря 2022 в 18:33

Мінулай вясной мы задумалі цыкл «Поры года»: адпраўляліся ў глуш, фатаграфавалі адзін і той жа лес у розныя сезоны. Шукалі адрозненні паміж вясной, летам, восенню. Сёння закальцоўваем гэты кругаварот прыгажосці ў прыродзе зімовай серыяй. Як заўсёды, у кадры Нацпарк «Нарачанскі» — але такім вы яго бачыць не прывыклі. Ні зеляніны, ні вусеняў — затое ёсць трохі кракадзілаў і шмат мокрых ног.

Читать на Onlíner

Калі паставіць гучнасць на максімум, можна пачуць, як на гэтых малюнках рыпіць снег.


Зімовы лес абсталяваў уласную паласу перашкод, чакае фізкультурнікаў.


Тролі ў выглядзе елак і соснаў цярпліва чакаюць, на каго б скінуць гурбу.


Снег гады ў рады дае магчымасць пераканацца: ты тут увогуле не адзін. Калі нікога не бачыш, гэта не значыць, што за табой не назіраюць некалькі пар вачэй з-за дрэў. Складаюць меркаванне. Таму трымайся годна. Не сутулься.

Імхі і лішайнікі нават пад снегам працягваюць сваю поўную заблытаных інтрыг гульню тронаў.


Мароз — сам сабе акцыяніст. Так бачыць прыгажосць.


Фестываль малых архітэктурных форм уступіў у зімовую фазу.


Так мясцовы аўтар бачыць кракадзіла, казу, маржа, сабаку. Калі вы заўважылі кагосьці яшчэ — гэта вашы праблемы.


Купальня цярпліва чакае сваіх ружова-шызых купальшчыкаў.


Свежую партыю саманадзейных гарадскіх лыжнікаў у прыгожых касцюмах перыядычна падвозіць аўтобус. Яны адыходзяць удалячынь. І ніколі не вяртаюцца.

Так, мы ўжо жартавалі пра левітацыю ў гэтым лесе. Нас зараз не спыніць.

А тым часам лыжнікі адыходзяць усё далей і паступова патанаюць у гэтай прасторы.

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове

Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ng@onliner.by