У Беларусі запусцілі марафон агучвання твораў Янкі Купалы. Распавядаем, для чаго гэта неабходна

Источник: Якаў Журбін
2735
16 сентября 2022 в 15:00

У рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння паэта Янкі Купалы ініцыятыва say.by запусціла цікавы праект. Усім ахвотным прапануецца з дапамогай спецыяльнага сайта запісаць сваім голасам любы твор паэта. Як растлумачылі стваральнікі ініцыятывы, такім чынам яны спрабуюць сабраць моўную базу, каб у будучыні тэхналогіі маглі працаваць з карыстальнікам па-беларуску.

Читать на Onlíner

Сучасныя тэхналогіі дайшлі да такога ўзроўню, што часам нават не трэба аддаваць запыт ці каманды з дапамогай клавіятуры. Запусціць працу машыны можна голасам, а замест корпання ў энцыклапедыях — пагутарыць з галасавымі памочнікамі накшталт «Алісы» ці Siri і даволі хутка атрымаць адказ на неабходнае пытанне.

Як распавялі стваральнікі ініцыятывы say.by, яны намагаюцца, каб нашы суайчыннікі ў будучыні маглі размаўляць з сэрвісамі не толькі па-руску, але і на беларускай мове. Аднак для гэтага трэба стварыць даволі вялікую моўную базу з запісам галасоў разнастайных людзей, што дазволіць камп'ютэру як мага больш павысіць распазнаванне.

— Янку Купалу абралі для марафона ў тым ліку, каб было цікавей. Мы можам з розных галасоў скласці цэлыя вершы і паслухаць, як яны гучаць у выкананні людзей, што жывуць у розных кутках Беларусі. Чэлендж працягнецца яшчэ 39 дзён,  расказалі арганізатары праекта.

За першы тыдзень у марафоне (а ён ужо трэці) паўдзельнічалі 3 тысячы чалавек. У тым ліку супрацоўнікі буйных беларускіх арганізацый накшталт «Аліварыі», «А-100» і 21vek. Калі да гэтай справы хочаце далучыцца і вы, праходзьце па спасылцы на сайт donar.by. Пакінуць запіс вельмі лёгка. Трэба толькі націснуць на значок з выявай мікрафончыка і зачытаць частку ці верш Янкі Купалы. Там жа можна паслухаць і запісы, якія ўжо атрымаліся.

Пажадана, каб падчас агучвання ваш голас гучаў натуральна, нібыта адбываецца звычайная размова.

Чытайце па тэме:

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка