«Onlíner па-беларуску». Стварылі cтаронку для тых, хто хоча чытаць нашы лепшыя тэксты на роднай мове

Источник: Onlíner
9837
25 января 2022 в 16:13

Некалькі гадоў таму на Onlíner стартаваў праект «Пашпарт грамадзяніна» — цыкл артыкулаў і інтэрв’ю пра нашу культуру, традыцыі, выбітных землякоў. Чытачы могуць таксама згадаць рубрыку «Шпаргалкі» — невялікія падборкі лексікі, дарэчнай у разнастайных жыццёвых абставінах. У пачатку 2022-га мы пашыраем беларускамоўны кантэнт і запускаем спецыяльную старонку «Onlíner па-беларуску».

Читать на Onlíner

Мы прызвычаіліся да таго, што беларускамоўныя тэксты на Onlíner — альбо пра гісторыю, альбо пра культуру. Але ж цяпер у вас з’явіцца магчымасць чытаць па-беларуску літаральна пра ўсё. Штотыднёва мы будзем перакладаць з рускай мовы некалькі найцікавейшых тэкстаў і змяшчаць іх на асобнай старонцы. Яна папоўніцца гісторыямі пра падарожжы, прафесіі, заробкі, хобі і г. д., а таксама праблемнымі матэрыяламі — напрыклад, аб набыцці няўдалага аўто, чарговым даўгабудзе ці новай схеме махлярства, пра якую варта ведаць беларусам.

Каманда Onlíner будзе вельмі задаволеная, калі ў нашых чытачоў з’явіцца добрая традыцыя наведваць сайт, каб чытаць тэксты і па-беларуску, узбагачаць свой слоўнікавы запас і атрымліваць асалоду ад роднай мовы.

Таксама мы стварылі канал у Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на беларускай мове.

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш телэграм-бот. Гэта ананімна і хутка