Беларусы запусцілі марафон агучвання сказаў на роднай мове. Далучыцца можаце і вы

Автор: Татьяна Ошуркевич
3606
22 июня 2021 в 11:38

Common Voice — адна з ініцыятыў Mozilla, прысвечаных таму, каб навучыць машыны голасу сапраўдных людзей. Гэты праект — спроба па выпраўленні хібаў у сферы лічбавых маўленчых тэхналогій. Менавіта таму праект заклікае ўсіх беларусаў далучыцца да «марафона» агучвання невялікіх сказаў на роднай мове. Па меркаванні стваральнікаў, праект пойдзе на карысць развіцця тэхналогій распазнавання беларускага маўлення. Да таго ж далучыцца да яго можа абсалютна кожны.

Читать на Onlíner

Дэвайсы набываюць чалавечае вымярэнне дзякуючы тэхналогіям распазнавання маўлення, але праграмістам патрабуецца велізарны аб'ём галасавых дадзеных для іх распрацоўкі. На сённяшні дзень большасць такіх дадзеных — прапрыетарныя і дарагія. Стваральнікі праекта хочуць зрабіць галасавыя дадзеныя свабоднымі і агульнадаступнымі, а таксама забяспечыць іх разнастайнасць, як у сапраўдным жыцці.

«Мы пайшлі праз паўаўтаматычны шлях. З беларускай „Вікіпедыі“ намі было выгружана блізу 85 000 сказаў. Далей адбылася праверка выпадковай падвыбаркі ў 4000 сказаў мовазнаўцамі-валанцёрамі, за што ім асабісты і асаблівы дзякуй! Апынулася, што каля 7% усіх сказаў беларускай „Вікіпедыі“ змяшчаюць граматычная, арфаграфічныя, маўленчыя або іншыя памылкі, але гэта знаходзіцца ў прымальных межах нормы і дазволіла мэйнтэйнерам Mozilla Common Voice актывізаваць беларускую мову і распачаць працэс агучвання!» — распавядаюць стваральнікі ініцыятывы.

Працэс для ўдзелу просты:

  1. Трэба зайсці на https://commonvoice.mozilla.org/be і націснуць на мікрафон.
  2. Пачаць начытваць сказы. Можна з тэлефона, можна без рэгістрацыі.
  3. Таксама можна правяраць ужо начытаныя іншымі людзьмі сказы.

Падчас агучвання ваш голас мусіць гучаць натуральна, нібы адбываецца звычайная размова. Памятайце і пра свой беларускі акцэнт — цвёрдае ч, фрыкатыўнае г, дзеканне і цеканне, мяккасць пры спалучэнні зычных: напрыклад, «свет» чытаецца як «сьвет», «насенне» — як «насеньне».

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка