Паглядзіце, як выглядае традыцыйны беларускі касцюм у сучасных рэаліях

Автор: Дарья Спевак
12 688
17 июня 2021 в 14:10

На YouTube выйшаў новы выпуск праекта, які раскрывае прыгажосць беларускага нацыянальнага строю ў сённяшніх рэаліях. Паглядзіце, як стыльна выглядаюць сучасныя беларускі ў старадаўніх касцюмах, якія насілі нашы продкі тры стагоддзі таму.

Читать на Onlíner

Гэта другі выпуск праекта «Традыцыйны строй», ён прысвечаны ўбранствам Маларыцкага краю. На відэа вы ўбачыце, як апраналіся беларускі, якія жылі ў вёсках Хаціслаў, Гвозніца і Збураж. Даведаецеся, як называецца тая ці іншая дэталь ладу.

Праект «Традыцыйны строй» — першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных касцюмаў Беларусі. Дзякуючы праекту вы ўбачыце, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны і што нацыянальнае адзенне беларусаў адрозніваецца не толькі ад вопраткі славянскіх суседзяў, але і ўнутры самой Беларусі мае істотныя асаблівасці. А яшчэ даведаецеся аб глыбокіх сэнсах, якія закладзены ў кожны элемент ладу.


Наступныя відэа будуць публікавацца на YouTube-канале «Традыцыя». Сам праект рэалізуецца на беларускай і англійскай мовах, што дазваляе дзяліцца нашай нацыянальнай эстэтыкай з замежнымі сябрамі. Праектам займаецца «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам вывучэння беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


З дастаўкай да міскі. Корм для сабак — Royal Canin, Purina Dog і яшчэ 120 брэндаў у Каталозе

сухой корм, для взрослых, порода: мини (до 10 кг)/средняя (от 10 до 25 кг)/крупная (от 25 кг), пакет
сухой корм, для взрослых, порода: средняя (от 10 до 25 кг), пакет

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка