Цяпер не Vitryssland. У Швецыі афіцыйна сталі называць нашу краіну Belarus

Автор: Настасья Занько. Фото: twitter.com/sverigesbelaru1
13 950
25 ноября 2019 в 9:23

Пра гэта паведаміла міністр замежных спраў Швецыі Ані Ліндэ. Яна падкрэсліла, што ўрад Швецыі не будзе больш выкарыстоўваць старую назву нашай краіны Vitryssland, што літаральна перакладаецца як «Белароссія», а будзе выкарыстоўваць назву Беларусь. Гэтую заяву міністр зрабіла напярэдадні свайго афіцыйнага візіту ў нашу краіну.

Читать на Onlíner

«Міністэрства замежных спраў Швецыі пераходзіць да выкарыстання назвы „Беларусь“ замест „Белая Расія“. Мы робім гэта, каб прызнаць жаданне беларускага народа, грамадзянскай супольнасці і дыяспары падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт сваёй краіны», — адзначыла Анн Ліндэ ў сваім акаўнце ў Twitter.

«Афіцыйная назва нашай краіны на шведскай мове змененая на Belarus. Вялікі дзякуй МЗС Швецыі, асабіста міністру і ўсім шведам і беларусам, якія прычыніліся да гэтай справы!» — пракаментаваў гэтую заяву пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітры Мірончык.

Беларуская дыяспара ў Швецыі даўно выступала за афіцыйнае ўжыванне назвы Belarus і нават выходзіла на пікеты.

Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!