Учора ў Браславе выбіралі самую прыгожую дзяўчыну мясцовага оўпэн-эйра. У фінале прымала ўдзел шмат годных прэтэндэнтак. Усяго, распавядаюць арганізатары, прыйшло больш за 300 заявак з усёй краіны. З іх пасля кастынгу і паўфіналу да фіналу дайшлі 15 дзяўчат. Было тры дэфіле — у мерчы фестывалю, калекцыі дызайнерскага адзення і купальніках. Суддзі вырашылі, што перамагла Вераніка Адамовіч, студэнтка БДЭУ з Глыбокага.
Читать на Onlíner— Ніколі не думаю пра тое, што будзе. Што здараецца, тое, безумоўна, цудоўна. Я прыйшла паўдзельнічаць i атрымаць задавальненне. А перамога — цудоўны бонус да таго свята, што адбылося на сцэне, — распавядае дзяўчына, калі ўсё ўжо скончылася.
— Чаму вы вырашылі прымаць удзел у конкурсе?
— Насамрэч гісторыя простая: мая знаёмая ў мінулым годзе перамагла ў гэтым конкурсе. Паглядзела я на яе і падумала: «Можа, у мяне таксама атрымаецца?» І вось прыйшла — і атрымалася.
Дзяўчына нарадзілася ў Глыбокім. Вучыцца ў Мінску на маркетолага-эканаміста ў БДЭУ.
— Як я стаўлюся да конкурсаў прыгажосці? Гэта двухбаковае пытанне, безумоўна. У кожнага чалавека на гэты конт ёсць сваё меркаванне. Але я ўдзельнічаю ў такіх конкурсах. «Міc Viva Braslav» — не першая мая спроба. Мне падабаецца. Я атрымліваю задавальненне, калі знаходжуся на сцэне. Гэта магчымасць паказаць сябе і магчымасць пазбавіцца комплексаў, стаць больш у сабе ўпэўненай.
А наконт феміністычных момантаў… Ну я не феміністка. Напэўна, гэта не маё. Я лічу, што жанчына павінна заставацца жанчынай. І ў Беларусі (і на постсавецкай прасторы) пытанне гендарнага падзелу стаіць не так востра. Канешне, розніца ў заробках бачыцца, але яна невялікая.
— Ваша беларуская мова штодзённая?
— Так. Усе рэагуюць па-рознаму. Большасці ўсё ж такі цікава. Ім падабаецца мая беларуская мова. Прыемна, калі кажуць: «Вось я паразмаўляў з табой, і мне таксама хочацца ўжываць беларускую мову кожны дзень».
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!