У конкурсе «Мic Viva Braslav» перамагла беларускамоўная дзяўчына з Глыбокага

 
28 июля 2019 в 19:54
Автор: Никита Мелкозеров. Фото: Марыя Каждан
Автор: Никита Мелкозеров. Фото: Марыя Каждан
Ослепительные скидки в Каталоге Onlíner

Учора ў Браславе выбіралі самую прыгожую дзяўчыну мясцовага оўпэн-эйра. У фінале прымала ўдзел шмат годных прэтэндэнтак. Усяго, распавядаюць арганізатары, прыйшло больш за 300 заявак з усёй краіны. З іх пасля кастынгу і паўфіналу да фіналу дайшлі 15 дзяўчат. Было тры дэфіле — у мерчы фестывалю, калекцыі дызайнерскага адзення і купальніках. Суддзі вырашылі, што перамагла Вераніка Адамовіч, студэнтка БДЭУ з Глыбокага.

— Ніколі не думаю пра тое, што будзе. Што здараецца, тое, безумоўна, цудоўна. Я прыйшла паўдзельнічаць i атрымаць задавальненне. А перамога — цудоўны бонус да таго свята, што адбылося на сцэне, — распавядае дзяўчына, калі ўсё ўжо скончылася.

— Чаму вы вырашылі прымаць удзел у конкурсе?

— Насамрэч гісторыя простая: мая знаёмая ў мінулым годзе перамагла ў гэтым конкурсе. Паглядзела я на яе і падумала: «Можа, у мяне таксама атрымаецца?» І вось прыйшла — і атрымалася.

Дзяўчына нарадзілася ў Глыбокім. Вучыцца ў Мінску на маркетолага-эканаміста ў БДЭУ.

— Як я стаўлюся да конкурсаў прыгажосці? Гэта двухбаковае пытанне, безумоўна. У кожнага чалавека на гэты конт ёсць сваё меркаванне. Але я ўдзельнічаю ў такіх конкурсах. «Міc Viva Braslav» — не першая мая спроба. Мне падабаецца. Я атрымліваю задавальненне, калі знаходжуся на сцэне. Гэта магчымасць паказаць сябе і магчымасць пазбавіцца комплексаў, стаць больш у сабе ўпэўненай.

А наконт феміністычных момантаў… Ну я не феміністка. Напэўна, гэта не маё. Я лічу, што жанчына павінна заставацца жанчынай. І ў Беларусі (і на постсавецкай прасторы) пытанне гендарнага падзелу стаіць не так востра. Канешне, розніца ў заробках бачыцца, але яна невялікая.

— Ваша беларуская мова штодзённая?

— Так. Усе рэагуюць па-рознаму. Большасці ўсё ж такі цікава. Ім падабаецца мая беларуская мова. Прыемна, калі кажуць: «Вось я паразмаўляў з табой, і мне таксама хочацца ўжываць беларускую мову кожны дзень».

каркасный, круглая форма, 4485 л, высота 76 см, фильтр-насос в комплекте

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!