Датай нараджэння Гомеля афiцыйна лічыцца 1142 год, але ж краязнаўцы ўвесь час напамiнаюць: горад значна старэйшы. Больш за тое, многія цiкавыя гiстарычныя падзеi забылiся большасцю гараджан. У якасцi напамiну энтузiясты зрабiлi пазнавальны анiмацыйны фiльм. Iдэя належыць суполцы «Пошукі старога Гомеля», фільм рыхтавалi паўгода.
Читать на OnlínerУ гэтыя 5 хвiлiн увайшлi амаль 1000 гадоў. У фiльме ёсць усё неабходнае для медыйнага поспеху: Жыгiмонт, вогнедышныя iстоты (якія ўжо вымерлі), шатландцы, што абаранялі гомельскi замак ад казакаў, рэпрэсii 30-х, немцы, сучасныя падзеi...
Сярод аўтараў — рэжысер Марыя Булавінская, архітэктар Сяргей Ляпін, мастак Філіп Какоша, гісторыкi i краязнаўцы Юры Панкоў і Яўген Малiкаў.
«Для тых, хто цікавіцца гісторыяй Гомеля, гэтым мультфільмам мы не адкрыем новых амерык. Аднак для большасці многія падабраныя факты стануць адкрыццём», — кажа адзін са сцэнарыстаў пісьменнік Сяргей Балахонаў.
Меч для палявання на iстот у «Барахолцы» Onliner.by
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!