Амаль 1000 гадоў за 5 хвiлiн. Энтузiясты зрабiлi мультфiльм пра «невядомую» гiсторыю Гомеля

 
5174
29 мая 2018 в 13:33
Автор: Андрей Рудь
Автор: Андрей Рудь

Датай нараджэння Гомеля афiцыйна лічыцца 1142 год, але ж краязнаўцы ўвесь час напамiнаюць: горад значна старэйшы. Больш за тое, многія цiкавыя гiстарычныя падзеi забылiся большасцю гараджан. У якасцi напамiну энтузiясты зрабiлi пазнавальны анiмацыйны фiльм. Iдэя належыць суполцы «Пошукі старога Гомеля», фільм рыхтавалi паўгода.

У гэтыя 5 хвiлiн увайшлi амаль 1000 гадоў. У фiльме ёсць усё неабходнае для медыйнага поспеху: Жыгiмонт, вогнедышныя iстоты (якія ўжо вымерлі), шатландцы, што абаранялі гомельскi замак ад казакаў, рэпрэсii 30-х, немцы, сучасныя падзеi...

Сярод аўтараў — рэжысер Марыя Булавінская, архітэктар Сяргей Ляпін, мастак Філіп Какоша, гісторыкi i краязнаўцы Юры Панкоў і Яўген Малiкаў.

«Для тых, хто цікавіцца гісторыяй Гомеля, гэтым мультфільмам мы не адкрыем новых амерык. Аднак для большасці многія падабраныя факты стануць адкрыццём», — кажа адзін са сцэнарыстаў пісьменнік Сяргей Балахонаў.

Меч для палявання на iстот у «Барахолцы» Onliner.by

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!