Сёння адзначаецца вялікае свята — Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ў 1999 годзе на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша. 21 лютага свята адзначаецца таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. У Беларусі Дзень матчынай мовы ладзіцца з 2009 года. Напярэдадні свята карэспандэнты Onliner.by прапанавалі мінакам праверыць свае веды роднай мовы і патлумачыць некалькі простых і не вельмі беларускіх слоў.
Читать на OnlínerУ Дзень роднай мовы краўдфандынгавая платформа Ulei запусціла новы праект. Упершыню кожная з пяці кніг Святланы Алексіевіч будзе выдадзена на беларускай мове без цэнзарскіх правак.
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!