Беларускі персанаж Піліп Беспамылковы працягвае прасоўваць беларускую мову праз гумар: на гэты раз ён выпусціў відэа «Спалі тлушч» супраць бодыпазітыву. «Спалі ўвесь тлушч са сваіх бакоў!» — заклікае Піліп беларусаў ісці ў спортзалу. Здымкі кліпа адбываліся ў Маскве, а адказны за гэтае відэа — беларускі маркетолаг Юры Юрчанка.
Читать на Onlíner— Раней быў такі праект «Краіна мараў», мэтай якога было прасоўванне беларускай мовы, — распавядае Юры. — Пэўныя свае задачы праект выканаў, і я яго зачыніў, але застаўся пасля яго персанаж — Піліп Беспамылковы, які ў той час проста чытаў вершы. Цяпер я вырашыў прасоўваць мову вось такім чынам — праз гумар і песні.
«Спалі тлушч» — песня-заклік, каб беларусы займаліся спортам і сачылі за сваім знешнім выглядам: так апісвае яе аўтар.
— Здымкі адбываліся ў Маскве — я там час ад часу бываю па працы, — кажа Юры. — Там і знайшоў акторак — не ведаю, ці самі яны масквічкі.
Мінулая праца Піліпа Беспамылковага называлася «Мы любім бульбу». Гэта быў дастаткова пікантны і смешны ролік пра любоў беларуса да бульбачкі.