«Спалі ўвесь тлушч са сваіх бакоў!» Беларускі маркетолаг зняў кліп супраць бодыпазітыву

 
8901
18 октября 2017 в 13:44
Автор: Александр Чернухо
Автор: Александр Чернухо
Напишите отзыв на товар и получите шанс выиграть робот — мойщик окон

Беларускі персанаж Піліп Беспамылковы працягвае прасоўваць беларускую мову праз гумар: на гэты раз ён выпусціў відэа «Спалі тлушч» супраць бодыпазітыву. «Спалі ўвесь тлушч са сваіх бакоў!» — заклікае Піліп беларусаў ісці ў спортзалу. Здымкі кліпа адбываліся ў Маскве, а адказны за гэтае відэа — беларускі маркетолаг Юры Юрчанка.

— Раней быў такі праект «Краіна мараў», мэтай якога было прасоўванне беларускай мовы, — распавядае Юры. — Пэўныя свае задачы праект выканаў, і я яго зачыніў, але застаўся пасля яго персанаж — Піліп Беспамылковы, які ў той час проста чытаў вершы. Цяпер я вырашыў прасоўваць мову вось такім чынам — праз гумар і песні.

«Спалі тлушч» — песня-заклік, каб беларусы займаліся спортам і сачылі за сваім знешнім выглядам: так апісвае яе аўтар.

— Здымкі адбываліся ў Маскве — я там час ад часу бываю па працы, — кажа Юры. — Там і знайшоў акторак — не ведаю, ці самі яны масквічкі. 

Мінулая праца Піліпа Беспамылковага называлася «Мы любім бульбу». Гэта быў дастаткова пікантны і смешны ролік пра любоў беларуса да бульбачкі.

Велатрэнажоры ў каталоге Onliner.by